Ліда, квітней і прыгажэй! На клумбах горада будзе высаджана каля 200 тысяч летнікаў

30 Мая 2022 2298

Кожны з нас марыць жыць у прыгожым, чыстым і ўтульным горадзе, і спецыялістамі жыллёва-камунальнай гаспадаркі шмат робіцца дзеля таго, каб гэта жаданне стала рэчаіснасцю. У кожную пару года ў камунальшчыкаў свае клопаты: зімой – уборка снегу, восенню – лістоты, улетку – пакос травы, увесну – пасадка дрэваў. Акрамя таго, спецыялістамі ЖКГ рамантуююца лаўкі, прыбіраецца смецце ў дварах, ды і святло на вуліцах горада ў вячэрні час – таксама іхні клопат.

У гэтыя дні ў работнікаў службы зялёнай гаспадаркі ЛГУП ЖКГ гарачая пара. Каля 200 тысяч вырашчаных у цяпліцах гаспадаркі летнікаў чакаюць свайго часу. Сярод іх сурфінія, бягонія, плюшч, пеларгонія, будра, пятунія і іншыя – усяго каля 15 відаў кветак. Узрадуюць вока жыхароў і гасцей горада і расліны, якія будуць высаджаны ўпершыню: катарантус, астэасперум, гацанія і фуксія.

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться