Кніга месяца ў дзіцячай бібліятэцы
09 Декабря 2024
778
Кажура В. В. Маленькая азбука вялікай краіны: [для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту] / Віктар Кажура; мастак Вікторыя Марус. – Мінск: Пачатковая школа, 2019. – 35, [1] с.
Аўтар: Віктар Кажура
Мастак: Вікторыя Марус
Жанр: казкі
Выдавецтва: Пачатковая школа
Год выдання: 2019
Рэкамендацыйны ўзрост: 3+
Аб кнізе
Мы жывём у слаўнай, прыгожай краіне, якая горда называецца Беларусь. Яна ў нас адна – самая родная, самая блізкая і самая незвычайная. Адметная сваёй прыродай, гісторыяй, культурай, традыцыямі, а яшчэ – гасціннасцю. І, безумоўна ж, мовай: мілагучнай і спеўнай, празрыстай і звонкай.
Кніга з прыгожымі малюнкамі на кожную літару алфавіта адлюстроўвае факты, падзеі і з’явы, па якіх мы можам расказаць пра нашу краіну.
Адрасавана дзецям дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту – маленькім беларусам і беларусачкам.
Дзе знайсці:
– філіял “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” (вул. Я.Купалы, 1);
– філіял “Лідская гарадская бібліятэка №3” (вул. Фамічова, 6);
– філіял “Інтэграваная бібліятэка агр. Дворышча”;
– філіял “Інтэграваная бібліятэка агр. Крупава”;
– філіял “Інтэграваная бібліятэка агр. Тарнова”.
0Комментарии
Авторизоваться
Для отправки отзыва нужно авторизироваться.