Рабінавая восень. Якія прыкметы?

14 Октября 2023 1616
Прыгажэй за рабіну восенню дрэва не знайсці. Яркія, саспелыя ягады чырванеюць на цёмных галінках. Ураджай гэтага года назваць багатым складана – ён хутчэй неаднастайны. У горадзе можна ўбачыць і дрэвы, шчыльна ўсыпаныя буйнымі гронкамі пацерак, і дрэвы, на якіх толькі дзе-нідзе дробныя ягадкі. А значыць, зіма, згодна з народнымі прыкметамі, будзе і з марозам, і з адлігамі. 

Людзі кажуць, што плады рабіны пасля першых марозаў робяцца салодкімі. Птушкі ўжо налятаюць паласавацца смачнымі ягадамі. Тым, хто жадае назапасіцца гэтай карыснай ягадай, трэба паспяшацца.


Текст:
Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться