«На рынку стаім упэўнена», – інфармаваў дэпутатаў раённага Савета дэпутатаў генеральны дырэктар ААТ «Лідскія харчовыя канцэнтраты» Андрэй Ганчароў

11 Января 2020 1111
Праводзіць выязныя пасяджэнні, сесіі – звычайная практыка работы заканадаўчага органа ўлады мясцовага ўзроўню, якая дае магчымасць дэпутатам знаёміцца з сітуацыяй на месцах, больш дэталёва паглыбляцца ў асаблівасці функцыянавання той ці іншай сістэмы або канкрэтнага прадпрыемства. 

Так было і на гэты раз – васямнаццатая сесія Лідскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання пад кіраўніцтвам старшыні раённага Савета дэпутатаў Інэсы Белуш праходзіла на базе вядомага на Лідчыне і далёка за яе межамі прадпрыемства – ААТ “Лідскія харчовыя канцэнтраты”. Удзел у сесіі прыняла член Савета Рэспублікі, галоўны рэдактар «Лідскай газеты» Кацярына Серафіновіч.

Кіраўнік прадпрыемства Андрэй Ганчароў расказаў пра дзейнасць адкрытага акцыянернага таварыства, працоўны калектыў (каля 400 працоўных, з якіх семдзесят працэнтаў складаюць жанчыны), створаныя для іх сацыяльныя ўмовы: на прыдпрыемстве дзейнічае здраўпункт, ёсць інтэрнат для тых, хто пакуль не абзавёўся ўласным жыллём, у кафэ “Традыцыя” работнікам прадпрыемства абеды прапаноўваюцца на пэўных умовах са зніжкай (дарэчы, штодзённа  тут харчуецца не менш за семдзесят работнікаў прадпрыемства). 

І, безумоўна, размова ішла і пра вытворчую дзейнасць, ад эфектыўнасці якой залежыць наяўнасць рознага кшталту сацыяльных гарантый працоўнаму калектыву, магчымасць выплачваць працаўнікам прыстойны заробак. Таму акцэнт быў зроблены на вытворчасці прадукцыі лідскім прадпрыемствам харчовых канцэнтратаў, якое ў апошні час мадэрнізавала вытворчасць, распрацавала новыя віды прадукцыі.

Вядомае сваёй натуральнай прадукцыяй прадпрыемства «Лідскія харчовыя канцэнтраты» пастаянна працуе над пашырэннем асартыменту, у тым ліку надае вялікую ўвагу ўкараненню ў вытворчасць інавацыйных навінак. Так, толькі за апошні перыяд, на працягу прыкладна года, тут укаранілі сумесь паніровачную «Хрусткая скарынка», а таксама лінейку прадуктаў «Для здаровага харчавання», у склад якіх уваходзіць ільняная клятчатка (кукурузныя палачкі, какава-напой і кісель «Лянок» з ільняной клятчаткай). А самая апошняя інавацыя прызначана для тых, хто любіць паласавацца арэшкамі. Раней арэхамі прадпрыемства не займалася, таму папярэдне быў зроблены дбайны аналіз рынка гэтай прадукцыі. У выніку з канвеера ААТ  «Лідахарчканцэнтраты» сышлі тры найменні ўпаковак з арахісам на розны смак: «Арахіс печаны», «Арахіс печаны з соллю», «Арахіс печаны з папрыкай». Заслугоўвае асобнай увагі своеасаблівы, прывабны дызайн упакоўкі. Таксама хочацца дадаць, што гэта інавацыйная прадукцыя выпускаецца на абсталяванні, якое ўжо мелася ў ААТ «Лідахарчканцэнтраты». Зараз навінка актыўна прасоўваецца ў гандлёвых сетках, і яе ўжо можна ўбачыць на паліцах магазінаў. 

 Нагадаем, у прэстыжным конкурсе “Народная марка” Беларусі лідскае прадпрыемства ў катэгорыі “Харчовыя тавары” атрымала ўзнагароды ў трох намінацыях: “Кашы хуткага прыгатавання”, “Супы хуткага прыгатавання” і “Спецыі” гандлёвай маркі “Твітнік”. Улічваючы, што прадукцыя, выпускаемая лідчанамі, вызначаецца натуральнымі складальнікамі, попыт на яе ўстойлівы, як з боку шараговых пакупнікоў, так і з боку прадпрыемстваў грамадскага харчавання.

У ходзе рабочага пасяджэння, якое адбылося пасля знаёмства з вытворчай дзейнасцю ААТ “Лідскія харчовыя канцэнтраты”, было праведзена абмеркаванне і іншых пытанняў, вынесеных у парадак дня сесіі, прыняты адпаведныя рашэнні. 






Текст: Редакция.Редакция.
Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться