Чт04262018

Ксёндз у дом – Бог у дом, або Як сустракаць святара на каляду?

СвятарПасля свята Божага Нараджэння пачынаецца час пастырскіх візітаў, або так званая каляда. Святар наведвае парафіян, каб блаславіць вернікаў і іх сем’і, памаліцца ў супольнай малітве, асвяціць дамы, даведацца аб праблемах людзей.

Да парафіі Святой Сям’і, што па вуліцы Тухачэўскага, належыць больш за чатыры тысячы сем’яў. Святарскія адведзіны тут пачаліся ў панядзелак, 8 студзеня. Напярэдадні журналіст “Лідскай газеты” сустрэўся з вікарыем парафіі – ксяндзом Юрыем Гурскім, – каб запытаць: як вернікі павінны сябе паводзіць і што рабіць, калі святар прыходзіць на каляду?

– У прызначаныя дзень і час гаспадар дома сустракае святара каля дзвярэй – гэта дэманстрацыя высокай уласнай культуры і павагі да гасцей, – распавядае ксёндз Юрый Гурскі. – Пасля сустрэчы гаспадар запрашае ксяндза ў пакой, знаёміць з членамі сям’і. Пажадана, каб яны ўсе былі дома. Затым адбываецца малітва, пасля якой ксёндз асвячае дом ці кватэру, праходзячы разам з жыхарамі з пакоя ў пакой. Пасля асвячэння варта разам сесці і паразмаўляць. У завяршэнне сустрэчы трэба па-дзякаваць душпастыру за візіт і запрасіць на наступны год. Дарэчы, падчас душпастырскага візіту – як спачатку, так і ў канцы – можна заспяваць калядкі, памятаючы, што той, хто спявае, двойчы моліцца. Таксама можна ўключыць дыск з калядкамі.

– Як трэба вітацца з ксяндзом?

– І вітаем ксяндза, і развітваемся з ім, канешне, па-каталіцку. На хрысціянскае прывітанне «Хвала Хрысту!» трэба адказаць «На векі вечныя. Амэн» або проста «Хвала навекі!». Трэба памятаць і аб тым, што, вітаючыся словамі «Спакой гэтаму дому», святар жадае, каб у гэтым доме пастаянна прысутнічаў Хрыстус, які сваім з’яўленнем на свет прынёс людзям спакой.

– Што трэба падрыхтаваць дома на каляду?

– Перш за ўсё, чакаючы ксяндза як дарагога госця, варта прыбрацца дома. У галоўным пакоі (напэўна, не на кухні) падрыхтаваць засцелены белым абрусам стол, на ім – крыж і дзве свечкі, Святое Пісанне. Калі дома ёсць асвячоная вада, яна таксама можа быць пастаўлена на стол.

1232123– Якія пытанні можна задаваць святару падчас каляды?

– У першую чаргу пытанні, на якія чалавек шукае адказы... Пры дапамозе Хрыста Касцёл дапамагае чалавеку знайсці адказы на ўсе праблемы яго жыцця. Варта задаць пытанні на тэму ўласнага духоўнага развіцця, паколькі святар з’яўляецца спецыялістам “па душах”. Можна пацікавіцца жыццём парафіі і тым, што ў ёй адбываецца.

Вельмі важна падчас каляды быць шчырым у размове са святаром. Галоўнай мэтай душпастырскіх адведзін з’яўляецца жаданне пазнаёміцца з вернікамі, даведацца аб іх праблемах і меркаваннях адносна функцыянавання парафіі. Каляда дапамагае святару рэалізаваць заданне пастыра, які клапоціцца аб сваіх авечках і дапамагае ім.

– Часта ўзнікае пытанне: колькі грошай даць святару за пастырскае наведванне?

– Адказ просты: хто колькі можа. Ніякай таксы за каляду, як і за любую іншую паслугу, святар каталіцкай царквы ніколі не называе. Гэта значыць, што, калі ў сям'і цяпер цяжкае фінансавае становішча і яна не можа ўвогуле скласці для святара ахвяраванні, нічога страшнага ў гэтым няма. І адсутнасць грошай ні ў якім разе не можа быць прычынай таго, каб гаспадар не запрасіў святара на каляду ў свой дом. Пры гэтым трэба памятаць, што “працэдура” ўсоўвання грошай у кішэню ці сумку святара не заўсёды прыемная. Таму трэба загадзя ўкласці ахвяраванне ў чысты канверт і ў канцы душпастырскага візіту падаць яго ксяндзу са словамі, што гэта ахвяраванне на касцёл. Варта складваць ахвяраванне ад сэрца, памятаючы, што радаснага даўцу любіць Бог. 

– Ці можна запрашаць на каляду знаёмых, сяброў?

– У першую чаргу гэты час варта выкарыстаць для сустрэчы сям’і, жыхароў дома з ксяндзом. Калі хтосьці са знаёмых таксама хоча далучыцца да сустрэчы ў вашым доме, адмаўляць не трэба. Трэба толькі нагадаць ім, што гэта душпастырскі візіт, а не нейкая іншая нагода. Варта ведаць тэрмін каляды і зарэзерваваць гэты дзень на калядную сустрэчу з душпастырам.

– Як трэба апрануцца на каляду?

– Ксяндза варта сустракаць так, як вы сустракаеце сваіх дарагіх гасцей падчас важных жыццёвых падзей. Напэўна, апрануцца трэба годна і сціпла, паколькі гэта таксама з’яўляецца выражэннем уласнай культуры паводзін.

– Калі я хаджу не ў парафіяльны касцёл, ці можа мой дом асвяціць іншы ксёндз?

– Можна хадзіць у любы касцёл, але нельга забывацца аб прыналежнасці да парафіяльнай сям’і. Звычайна ўсе святары прытрымліваюцца тэрытарыяльнага падзелу калядавання, а таму варта, каб на каляду прыйшоў святар, які працуе ў парафіяльным касцёле.

Парадак каляды:

  • выходзім ксяндзу насустрач ці просім суседа прывесці святара ў наш дом;
  • выключаем тэлевізар і радыё;
  • рэлігійныя прадметы, якія хочам асвяціць, кладзём на стол (лаву);
  • на хрысціянскае прывітанне “Хвала Хрысту!” адказваем “На векі вечныя. Амэн”;
  • разам прымаем удзел у супольнай малітве;
  • калі святар акрапляе жыхароў дома святой вадой, робім знак крыжа;
  • пасля заканчэння каляды праводзім ксяндза да суседа.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить

 

Наши блоги: 

Из личного блокнота

petrul
Блог Людмилы Петрулевич

Открытый микрофон

pin
Блог Жанны Пиневской

Строчки без точки

Русилевич
Блог Виктории Русилевич

Между делом

kudr
Блог Татьяны Кудряшовой

Житейский перекресток

Каральчук
Блог Татьяны Каральчук