Рыхтуецца акцыя «Нашы дзеці»

12 Ноября 2017 1453

З 11 снежня 2017 года па 10 студзеня 2018 года ў Гродзенскай вобласці будзе праходзіць навагодняя дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”, у рамках якой запланавана правядзенне розных мерапрыемстваў.

Дабрачынныя святы з удзелам кіраўніцтва рэспубліканскіх і мясцовых органаў улады пройдуць ва ўсіх дзіцячых інтэрнатных установах. Па традыцыі прыёмныя і апякунскія сем’і, дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, дзіцячыя бальніцы наведаюць прадстаўнікі органаў улады, павіншуюць дзяцей з Нараджэннем Хрыстовым і Новым годам, падораць салодкія прысмакі. 21-22 снежня 2017 года 100 дзяцей ад Гродзенскай вобласці адправяцца на галоўную ёлку краіны ў г. Мінск.

Напярэдадні Новага 2018 года ў Гродзенскім абласным драматычным тэатры адбудзецца дабрачыннае свята ад імя кіраўніцтва вобласці. У ім прыме удзел 580 дзяцей са шматдзетных, апякунскіх, прыёмных сем’яў, а таксама пераможцы алімпіяд, конкурсаў, фестываляў ва ўзросце ад 8 да 14 гадоў.

Прапануем далучыцца да акцыі ўсім жадаючым.

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться