На Лідчыне віншавалі вясковых шматдзетных жанчын

12 Октября 2017 2544

Усе самыя цёплыя словы, шчырыя пажаданні, прыгожыя кветкі і падарункі ў гэтыя дні – маме. У Беларусі 14 кастрычніка будзе святкавацца Дзень Маці. Акрамя таго, у календары ёсць яшчэ адна асаблівая дата – 15 кастрычніка – Сусветны дзень сельскай жанчыны. Да гэтых дат раённы прафсаюзны камітэт работнікаў аграпрамысловага комплексу і раённая арганізацыя Беларускага саюза жанчын вось ужо другі год запар прымяркоўваюць урачыстую сумесную акцыю і віншуюць са святам жанчын, маці, якія нарадзілі пяцёх і болей дзяцей, працуюць у сельскай гаспадарцы або жывуць у сельскай мясцовасці.

Стартавала  такая акцыя і сёння, за два дні да свята. Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Аляксандр Марсаў, яго намеснік Любоў Мусік і старшыня Лідскай раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын Святлана Івуць аб’ехалі вёскі і аграгарадкі, пабывалі на фермах, у працоўных калектывах, каб павіншаваць сённяшніх гераінь – шматдзетных маці. Трэба сказаць, што свята было б далёка няпоўнае і не такое ўрачыстае, каб не падарункі спонсараў, прадпрыемстваў і іх кіраўнікоў, якія ахвотна адгукнуліся на прапанову павіншаваць вясковых жанчын. Гэта ААТ “Лідскі малочна-кансервавы камбінат” і яго дырэктар Андрэй Эйсымонт, ААТ “Лідазбожжапрадукт” і яго дырэктар Аляксандр Астроўскі і Лідскае ГУП ЖКХ і яго дырэктар Сяргей Саўко. Дзякуючы спонсарскай дапамозе камунальнага прадпрыемства жанчыны атрымалі сапраўднае свята – прыгожыя букеты руж.

У Бердаўцы жыве і працуе даяркай на ферме ”Філіпкі” мама пецярых дзяцей Мухабат Міладжонава.  Простая, сціпаля жанчына, якая так моцна любіць сваіх дзяцей, што гатова пакласці ўсе свае сілы, каб даць ім усё неабходнае. І ў яе атрымоўваецца. Старэйшая дачка вучыцца на дзённым аддзяленні галоўнага універсітэта краіны, БДУ, сын – у ліцэі, яшчэ трое – у школе. У мамы яны ўсе памочнікі. Пакуль тая з працы, яны і дома прыбяруць, і пасціраюць... Праца ў мамы цяжкая, а шостай гадзіне яна ўжо на ферме. А там – паўсотні рагуль, якія таксама чакаюць яе клопату і ласкі. Ні таго, ні другога яна не шкадуе. Аддае ўсё, колькі ёсць. Віншаванні жанчына прымала на працы, у акружэнні калег. Тым больш было прыемна, ды і іншым прыклад – нараджайце, гадуцйце, бачыце, які гонар шматдзетным жанчынам. Цёплыя словы казала у яе адрас старшыня раённай арганізацыі союза жанчын Святлана Івуць: “Міра, спакою, дабра і радасці ў жыцці...” Радасць для Мухабат Бердыеўны – яе дзеці. Жанчыне ўручылі кветкі, падарункі ад спонсараў і ад райкама прафсаюза работнікаў АПК. У адказ яна шчыра дзякавала за такую ўвагу і віншавала са святам ўсіх матуль.

19

8

10

У гэтым жа аграгарадку жыве яшчэ адна незвычайная мама – Лія Тучкоўская. Яна нарадзіла і выхоўвае пецярых дзяцей. Працавала на пошце, а зараз даглядае старэнькую маці, інваліда 1 групы, муж – вадзіцель у раённай арганізацыі па надзвычайных справах (МЧС). У іх вялікі прыгожы дом, і ў ім вельмі ўтульна. З партрэтаў глядзяць маленкія прынцэсы (дочкі) і джэнтльмены (сыны). Адразу бачна: дзяцей тут вельмі любяць. Віншаванні і падарункі мама-гераіня прымала са слязамі радасці на вачах... “Дзеці кажуць: ”Мама, мы сапраўдныя Сем’Я” – нас жа сем: пяцёра дзяцей, мама і тата”, – дзялілася яна. – Наш старэйшы сын – выпускнік, заканчвае адзінаццаты клас. Вельмі хочацца, каб яго мары збыліся... І тата ў нас маладзец, ва ўсім дапамагае. Дом, лічы, яго рукамі збудаваны”.

17

15

11

1416

13

Адразу дзве мамы з пасёлка Першамайскі і абедзве – жыхаркі аднаго дома прымалі віншаванні. Дарэчы, з гэтымі мамамі сустракацца ўжо даводзілася літаральна паўгода таму, калі абедзвюм старшыня райвыканкама Міхаіл Карповіч уручаў ордэны Маці. І вось – зноў урачыстая нагода. У Аллы Маркель, медсястры Першамайскай бальніцы, шасцёра дзяцей. Малодшанькай, Антаніне, усяго чатыры месяцы.

1921

1820

– Дзякую за віншаванні і што памятаеце пра нас, шматдзетных мам, – казала яна.

22

У кватэры другой сям’і пахне печывам (як пазней прызналіся малодшыя дзяўчынкі, – гатавалі пячэнне). Якраз тут будуць і падарункі: мука для самых розных прысмакаў, пірагоў, печыва, макароны ад “Лідахлебапрадукт” і поўны набор малочных прадуктаў ад “Лідскага малочна-кансервавага камбіната”. Святлана Завала, мама пецярых дзяцей, выказала словы падзякі за цёплыя віншаванні Аляксандру Іванавічу і Святлане Валянцінаўне, таксама арганізацыям-спонсарам, якія паклапаціліся аб падарунках.

2324

25

26

У Дубровенскім сельсавеце, вёсцы Агароднікі, гасцей з падарункамі прымала Ірына Шчэрбава, таксама мама пецярых дзетак. У аграгарадку Дворышча – маладая, прыгожая шматдзетная мама Алеся Запаснік... Свята прыйшло і ў дамы вялікіх сямей, да незвычайных, самых лепшых матуль у аграгарадках Беліца, Ваверка, Дзітва, вёсках Мінойты, Буцілы, Пескі і іншыя. Усмешкі і радасць у вачах пасяліліся на тварах, да якіх так пасавалі кветкі! Усе жанчыны дзяліліся сваёй радасцю, расказвалі пра поспехі дзяцей, зусім забыўшыся на клопаты і цяжкасці. Казалі, што дзеці, гэта, сапраўды, шчасце. А калі іх шмат – шмат і шчасця.

27

122

28

28

28

28

28

38

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться