Учора ў рамках Адзінага дня інфармавання Ліду наведаў дырэктар – галоўны рэдактар выдавецкага дома “Звязда” Павел Сухарукаў

29 Сентября 2017 2232

Падчас сустрэчы з калектывам ДБУП “ДСПМК-72”, у сваім выступленні “Дзяржаўная інфармацыйная палітыка ў Рэспубліцы Беларусь: механізм рэалізацыі”  Павел Якаўлевіч спыніўся не толькі на структуры СМІ ў Беларусі, даў характарыстыку сучасным працэсам у медыапрасторы, але і апавядаў пра выдавецкі дом “Звязда”, кіраўніком якога з’яўляецца. У прыватнасці, акцэнт быў зроблены на сучасным дні вядомага ў рэспубліцы выдавецкага дома. “Культура і мастацтва”, “Полымя”, ”Маладосць”, “Вожык”, “Алеся”, “Родная прырода” -- пералік выданняў, якія знаходзяцца пад крылом выдавецкага дома “Звязда”, у адзін радок нават не змяшчаюцца.

Высокую ацэнку Павел Сухарукаў даў “Лідскай газеце”, якая, на яго думку, адпавядае сучасным патрабаванням і, як рэгіянальнае выданне, з’яўляецца найбольш набліжанай да свайго чытача.

Прысутныя задавалі свайму госцю пытанні, якія тычыліся інфармацыйнай палітыкі асобных друкаваных выданняў, непасрэдна газеты “Звязда”. Зацікаўленасць прысутных, іх жаданне спасцігнуць асноўныя тэндэнцыі развіцця мас-медыя ў краіне і глыбокія, дасціпныя адказы на пытанні Паўла Сухарукава перайшлі ў фармат даверлівага і шчырага  дыялогу.

Удзел у сустрэчы прымалі галоўны рэдактар “Лідскай газеты” Кацярына Серафіновіч, дырэктар “ДСПМК-72” Расціслаў Валяк, начальнік аддзела будаўніцтва райвыканкама Ганна Пятаева, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Людміла Карасцялёва.

IMG 002

IMG 002

IMG 002

IMG 002

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться