Ліда святкуе Дзень ведаў (фота)

01 Сентября 2017 3694

Букеты кветак, сустрэча з сябрамі пасля лета, хваляванне першакласнікаў і ўпэўненасць выпускнікоў... 1 верасня Лідскі раён разам з ўсёй краінай святкуе Дзень ведаў.

У сярэдняй школе №12 пасля летняга адпачынку плануюць пачаць навучальны год на выдатна і трымаць такую планку і далей 1020 вучняў. Як адзначыў старшыня Лідскага райвыканкама Міхаіл Карповіч, такая колькасць навучэнцаў радуе, як і тое, што гэтага ўдалося дабіцца дзякуючы актыўнаму ўзвядзенню ў Індустрыяльным новых будынкаў.

– Яшчэ тры гады таму першая лінейка збірала ва ўнутраным двары дванаццатай школы ў два разы менш дзяцей, – звярнуўшыся да прысутных, дадаў Міхаіл Канстанцінавіч. – А сёння тут стаіць больш за тысячу хлопчыкаў і дзяўчат, з якіх амаль 150 – першакласнікі! Віншую кожнага з вас з 1 верасня! Жадаю адзнак, якіх вы сапраўды заслугоўваеце, а таксама шанаваць настаўніцкую працу і імкнуцца атрымліваць ад сваіх педагогаў максімальную колькасць ведаў.

28

У сувязі з павелічэннем колькасці вучняў папоўніўся сёлета і штат педагогаў – адразу на 15 чалавек. Як распавяла журналісту "Лідскай газеты" дырэктар СШ №12 Галіна Пакуль, з тых, хто прыйшоў навучаць, 10  – маладыя спецыялісты.

21

2930

– У гэтым годзе мы вітаем шэсць (!) першых класаў, – гаворыць Галіна Станіславаўна. – У другую змену ў нас будзе займацца 16 класаў, а некалькі год таму заняткі праводзіліся толькі ў першую змену. На базе нашай школы свае дзверы таксама адчынілі чатыры дашкольныя групы ад дзіцячага сада №37, што ў два разы больш у параўнанні з мінулым годам. Вядома, такія змены запатрабавалі значнага ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы школы. Але дзякуючы падтрымцы мясцовай улады мы асілілі гэтую задачу. Галоўнае дасягненне – гэта рамонт харчаблока. Таксама ў час падрыхтоўкі да новага навучальнага года быў праведзены касметычны рамонт навучальных памяшканняў, у асобныя класы закуплены мэбля, камп’ютары. Будзем старацца не апускаць планку і да кожнага наступнага навучальнага года абнаўляцца і паляпшацца.

1

2

Такі настрой мае асобную прычыну – маленькі юбілей. Новы навучальны год СШ №12 правядзе пад знакам свайго 35-годдзя. У сувязі з гэтым па ініцыятыве савета старшакласнікаў 1 верасня тут стартавала акцыя "35 добрых спраў для роднай школы". І першай такой справай стане запіс успамінаў педагогаў-ветэранаў аб іх самым памятным школьным дні. Увесь сабраны матэрыял увойдзе ў віртуальную кнігу "Дванаццатая ў асобах і падзеях".

64

66

У гэты навучальны год свае дзверы расчынілі 34 агульнаадукацыйныя установы для больш чым 14 тысячы вучняў нашага рэгіёна. Для паўтары тысячы юных лідчан сустрэча са школай стала першай.

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

7172

 

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться