Да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання: у Лідскім раёне пройдзе конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка»

23 Марта 2017 1347

Штогод у Дзень беларускага пісьменства праводзіцца падвядзенне вынікаў конкурсу юных чытальнікаў "Жывая класіка". З улікам святкавання ў краіне 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, конкурс мяняе свой фармат – з раённага на рэспубліканскі.

Гэты праект, заснавальнікамі якога з’яўляюцца Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, ГА "Саюз пісьменнікаў Беларусі", ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне", – значны крок на шляху адраджэння цікавасці да беларускай літаратуры і культуры ў сучаснага пакалення школьнікаў.

Дэвіз конкурсу – "Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе i краiну!" Старт у ім быў узяты 21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, навучэнцамі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ўсёй Беларусі. Першы этап завершыцца 31 сакавіка; другі – раённы – працягнецца з 1 па 30 красавіка; трэці – абласны – з 1 па 31 мая.

Па выніках абласнога этапу конкурсу лепшыя юныя чытальнікі краіны стануць удзельнікамі заключнага рэспубліканскага, які сёлета адбудзецца падчас святкавання Дня беларускага пісьменства ў Полацку.

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться