У новым годзе ў Лідзе першымі на свет з’явіліся хлопчыкі

06 Января 2015 3012

Нараджэнне дзіцяці – заўсёды шчасце, а нараджанне яго ў час навагодніх святаў, мабыць, лепшы падарунак для бацькоў і блізкіх. Пра такіх немаўлят можна казаць, што знайшлі іх не ў капусце, а пад ёлкай і прынёс іх не бусел, а Дзед Мароз.

Першай у 2015 годзе свой навагодні подарунак атрымала Алена Каткоўская (злева), якая ў Лідскі раддом прыехала з Іўеўскага раёну. 1 студзеня а палове адзінаццатай раніцы яна нарадзіла сапраўднага волата – хлопчыка вагай чатыры кілі. Адметна і тое, што Ілля – такое імя выбралі для нованароджанага бацькі – стаў чацвёртым дзіцем у сям’і Каткоўскіх (у хаце акрамя таты яго чакаюць два браты, старэйшаму з якіх 17 год, і сястрычка).

– Я ведала, што Новы год сустрэну ў шпіталі, – кажа Алена, – але была ўпэўнена, што ўжо з дзіцем на руках, так як мне ставілі тэрмін 26-27 снежня. Але сынок парушыў гэтыя планы і вырашыў з’явіцца на свет толькі ў новым годзе. Я рада, што ўсё здарылася менавіта так, а не інакш. Бо веру: народжаныя ў час навагадніх святаў па жыцці вельмі удачлівыя і шчаслівыя.   

А вось голас першага дзіцяці-лідчаніна насталага новага года ўпершыню прагучаў толькі на наступны дзень, 2 студзеня. Гэта таксама хлопчык і таксама сапраўдны волат. Падарунак “заважыў” ажно 4550 кілаграмы! Маладая мама Юлія Рагульская жартуе: “Хіба гэта вага? Гэта тое, наколькі наша сям'я стала больш шчаслівай”. Цікавым з’яўляецца той факт, што імя хлопчыку бацькі выбралі задоўга да яго нараджэння, гадоў сем таму.

– Мы з мужам Максімам яшчэ сустракаліся, – успамінае Юлія. – Як гэта часта бывае, плануючы наша сумеснае будучае, казалі пра тое, як бы мы назвалі сына ці дачку. Нам дваім падабалася імя Цімур, таму вырашылі: калі нарадзіцца сынок, назавём яго толькі так. Дамоўленасць засталася ў сіле і праз гады (смяецца).

Цімур у сям’і лідчан Максіма і Юліі Рагульскіх другое дзіцё. У хлопчыка ёсць старэйшая сястрычка Аліначка, якая з’явілася на свет таксама ў студзені, праўда, дзевятага і пяць гадоў назад. Дзяўчынка была таксама крупненькая – 3870 кілаграмы.

rod

– Я рада, што Цімур нарадзіўся 2, а не 1 студзеня, – працягвае маладая мама. – Не хацелася б, каб у дзіцяці Дзень нараджэння супадаў яшчэ з нейкім святам. Значнасць падзеі, як мне здаецца, тады сціраецца. Адзінае за што перажываю, так за характар​​... Гэта ж трэба падумаць, нарадзіўся пад знакам Казярога яшчэ і ў Год Казы. Грымучая сумесь! Вось мужык будзе! (не без усмешкі кажа Юля).

Цікава, што 2 студзеня ў Лідскім раддоме на свет з’яўляліся толькі хлопчыкі – усяго пяць. 3 снежня шчаслівымі сталі яшчэ чатыры жанчыны: трое сталі маці таксама прыгажуноў-сыноў і толькі адна лапачкі-дачкі. Вось такім мужскім атрымаўся пачатак Новага 2015 года. Аkе галоўнае – усе дзеткі нарадзіліся моцнымі і здаровымі, іх мамы адчуваюць сябе добра і вельмі шчаслівыя ад сваіх падарункаў пад “ёлачку”.

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться