Праект «Лідскай газеты» «Летапіс ваеннага дзяцінства» названы лепшым у вобласці

13 Декабря 2014 1709

Падведзены вынікі абласнога творчага конкурсу на лепшы матэрыял, прысвечаны 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Удзел у ім бралі рэгіянальныя друкаваныя СМІ, тэлерадыёкампаніі і прафесійныя журналісты Гродзенскай вобласці. Арганізатарам мерапрыемства выступіла галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама.

Працу калектыву “Лідскай газеты” адзначылі спецыяльным пазаконкурсным прызам. Цыкл публікацый “Летапіс ваеннага дзяцінства”, распачаты рэдакцыяй сумесна з Лідскім гісторыка-мастацкім музеем, быў прызнаны лепшым творчым праектам сярод конкурсных работ, якія прадставілі больш за дваццаць СМІ вобласці. Успаміны “дзяцей вайны” на старонках газеты аб тым, якімі былі гады нямецкай акупацыі на Лідчыне, не пакінулі абыякавымі членаў журы. 

Асобна адзначаны ўклад у развіццё праекта журналіста «Лідскай газеты» Кацярыны Лук'янец. Працяг яго плануецца і ў наступным годзе. Творчы калектыў “Лідскай газеты” звяртаецца да ўсіх, чые дзіцячыя і юнацкія гады прыйшліся на часы Вялікай Айчыннай вайны, з прапановай звярнуцца ў рэдакцыю і падзяліцца сваімі ўспамінамі з чытачом. Магчыма, напрыканцы 2015 года гэтыя ўспаміны будуць сістэматызаваныя і апублікаваныя ў асобным зборніку.

Актыўны ўдзел у конкурсе прынялі таксама і лідскія тэлежурналісты – дарэчы, у сваёй групе ўдзельнікаў яны былі адзіныя. Праект “Памятаць, каб не паўтарылася” быў удастоены першага месца, за што КУП “Лідскае тэлерадыёаб’яднанне” ўзнагароджана граматай. Аўтарскі калектыў праекта (В. Барысевіч, А. Груша, А. Жамойцін) выказвае словы падзякі навучальным установам горада за дапамогу ў яго стварэнні.

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться