У Лідзе да падрыхтоўкі да Новага года першымі прыступілі прадпрыемствы гандлю (фота)

26 Ноября 2014 2524

Праз некалькі дзён наступіць каляндарная зіма – самы час рыхтаваць горад да Новага года і Каляд, што і робіць шэраг служб і арганізацый раёна. Першымі святочны настрой сваім наведвальнікам падарылі некаторыя ўстановы гандлю. Магазінам рэкамендавана аформіць памяшканні гандлёвых залаў і вітрыны да 1 снежня, але некаторыя з іх паклапаціліся аб гэтым загадзя.

У калектыве магазіна “Родны кут” Лідскага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства да навагодняга ўпрыгожвання гандлёвай залы падышлі грунтоўна: заказалі распрацоўку эскізаў дызайнерам-прафесіяналам. Тут ужо сёння пакупнікоў сустракае Дзед Мароз каля навагодняй ёлачкі. Дарэчы, лясных прыгажунь у гандлёвай зале дзве. Другая красуня, якая аформлена ў народным стылі, прыцягвае позірк не толькі звычнай ілюмінацыяй, але і рознымі “смачнымі цацкамі”. Прадавец магазіна Людміла Дрозд расказвае, што даглядаць за гэтай прыгажосцю – прыемны клопат.

 1

 1

 3

 4

 1

 6

 1

 1

 1

 1

 1

 1

 13

 1

 1

 1

 1

 1

 19

 1

 1

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться