Забыццю не належыць: карэспандэнт "Лідскай газеты" разам з вучнямі СШ №13 прыводзіў у парадак магілу ветэрана

27 Июля 2018 2054

ветеран “Часта бываю на могілках “Зосіна” і ўвесь час хаджу міма адной магілкі. Не пазнаць нават, што гэта магіла – уся зарасла дзікім кустоўем, помніка не бачна. Між іншым, пахаваны тут, па ўсім відаць, ветэран, бо з медальёна глядзіць чалавек з шматлікімі медалямі на грудзях. На магілку даўно ніхто не прыходзіць – напэўна, нікога ў чалавека няма...” – такім аповедам пачынаўся зварот у рэдакцыю жыхаркі г. Ліды Валянціны Канстанцінаўны.  

Мы наведалі гэту магілу... Сапраўды, тое, што расказала жанчына, падцвердзілася: магіла была поўнасцю скрыта кустоўем. Разгарнуўшы яго, убачылі фотаздымак і надпіс: “Іосіф Стасевіч, 1920-1999. Любім, памятаем, смуткуем. Памяць ад жонкі”. Магчыма, дзяцей у чалавека не было, унукаў, адпаведна, таксама, вось і запусцела месца апошняга прытулку. З гэтым трэба было штосьці рабіць. Ветэран заслужыў памяць.

2

6

4

Спачатку мы вырашылі высветліць дакладна, хто ж такі гэты чалавек. Звязаліся з раённым Саветам ветэранаў, дзе нам адказалі, што доўгатэрміновыя архівы (чалавек памёр у 1999-м) ў аб’яднанні не захоўваюцца, інфармацыі аб такім ветэране няма. Далей мы выйшлі на ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльным абслугоўванні райвыканкама, спецыялісты якога паднялі старыя папяровыя архівы і высветлілі невялікую інфармацыю аб чалавеку. Як аказалася, Іосіф Касперавіч Стасевіч, нарадзіўся ў 1920 годзе, памёр у 1999-м. Ён сапраўды удзельнік баявых дзеянняў, ветэран. Сам лідскі, адсюль прызываўся ў армію, сюды пасля Перамогі вярнуўся. Працаваў на заводзе электравырабаў, жыў у мікрараёне Слабада, на вул. Машэрава. Быў жанаты, але агульных дзяцей з жонкай не меў. Яе таксама ўжо няма ў жывых.

Першае, на што падштурхнулі гэтыя звесткі, – звярнуцца ў школу па месцы жыхарства, дзе жыў калісьці ветэран. У СШ №16 нам адказалі, што за ёю замацаваны слабадскія могілкі. А могілкі “Зосіна” – на іншым канцы горада. Нам параілі звярнуцца ў бліжэйшую ад іх школу, СШ №13.

...Лета, канікулы, школьны аздараўленчы лагер ужо скончыўся. Каго застанем тут? І ўсё ж спадзяванне было. Трубку зняла намеснік дырэктара па вучэбнай працы Наталля Раманоўская, якая выслухала і паабяцала – параіцца з калегамі і штосьці прыдумаць. Праз гадзіну яна перазваніла, сказаўшы, што вучні возьмуць пад сваю апеку магілу ветэрана, тым больш, у дзявятым класе дзейнічае атрад “Клопат”, які робіць шмат добрых спраў. Яшчэ праз дзень ужо другі намеснік дырэктара, па выхаваўчай працы, Лілія Радкевіч, паведаміла, што нягледзячы на канікулы, ім удалося знайсці актыўных дзевяцікласнікаў і іх класнага кіраўнкіа, якія гатовы навесці парадак на магіле ветэрана, зрабіць чарговую добрую справу, выканаць абавязак памяці.

На могілкі карэспандэнт “Лідскай газеты” рушыў разам з вучнямі Ульянай Тучкоўскай, Вікторыяй Утаўкай, Валерыяй Анацкай, Ангелінай Грышко і Паўлам Муліцам. На тварах іх – ні ценю злосці, раздражнення ці шкадавання аб тым, што выклікалі... “Яны ўжо крыху засумавалі па школе і адзін па адным, – заўважае класны кіраўнік Алена Кандратовіч. – А ўвогуе хачу пахваліць іх – добры клас, усе старанныя, працалюбівыя і матывіраваныя... А колькі годных спраў мы з імі робім! На тых самых могілках “Зосіна” у нас ужо ёсць магіла – героя Савецкага Саюза Сяргея Шахваростава, якую мы некалькі разоў на год прыбіраем і сочым за парадкам. Часта наведваем ветэрана Антона Іванавіча Мысліцкага, які жыве ў мікрараёне. Апошнім часам, улічваючы той факт, што ў нашым раёне жыве шмат пажылых людзей, мы ўзялі ў практыку дапамагаць усім адзінока пражываючым. Проста заходзім у дамы і прапаноўваем сваю дапамогу. Хтосьці адмаўляецца, а большасць радыя нам”.

Калі мы прыйшлі на могілкі, дзеці і іх кіраўнік... ахнулі: “Ведалі, што магіла зарасла, але каб так...” Відаць, яна не прыбіралася шмат год. Надгробнік асеў у зямлю, плітка таксама. Праз шчыліны паміж пліткамі прабіліся кусты залатарніку, дзікай шыпшыны... Безумоўна, тут трэба было навесці парадак, выразаць і вырваць кусты, траву, выграбсці, вымесці... Дзеці, іх класны кіраўнік, а разам і карэспандэнт “Лідскай газеты” узяліся за справу.

7

Месцамі кусты, асабліва шыпшыны, паддаваліся вельмі цяжка. Вучні стамляліся, асабліва пад спякотным сонцам, змянялі адзін аднаго, хтосьці рваў, а хтосьці адносіў кучы зелля да кантэйнераў. Спатрэбілася каля двух гадзін, каб магілу мы змаглі ачысціць ад дзікай расліннасці.

1

9

3

10

11

 Канешне, тэрыторыя і пасля ачысткі была далёкая ад ідэальнай. Яе трэба добраўпарадкаваць, падняць надгробнік, перакласці плітку. Але нават, калі школа возьме пад пастаяннае шэфства магілу, сродкаў на добраўпарадкаванне ці новы помнік у яе няма. Магчыма, знойдуцца спонсары, якія пажадаюць унесці ўклад, выканаць свой абавязак памяці перад лідчанінам, адным з тых, дзякуючы каму быў знішчаны на нашай зямлі фашызм і сёння ззяе мірнае неба? Але гэта – задача на будучае. А пакуль нам удалося ачысціць магілу, даць магчымасць зірнуць на свет Божы. Падалося, што нават фота з медальёна стала глядзець зусім па-іншаму – годна і мудра... Нібыта сам ветэран сказаў: “Вы нават не ўяўляеце, дзеці, які добры ўчынак зрабілі?! Як адгукнецца ён у вашых сэрцах і вашых жыццях!.. Дзякуй за клопат і памяць”.

7

7

7

7

7

7

7

7

7

7

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться