Шырокі разгуляй у Маладзёжным, або Як бабулі Масленіцу святкавалі (фота)

20 Февраля 2018 3104

Новыя рускія бабкі “Матрена” і “Цветочек” адпачываюць! У гэтым я ўпэўнілася з першых хвілін святочнай масленічнай праграмы ў спорткомплексе “Ліда Драйв плюс”, убачыўшы, як іграюць іх ролі нашы лідскія бабкі – Марыя Ганчар і Ядзвіга Кот. “Хай”, “эўрыбады піпл” і іншыя слэнгавыя слоўцы, што гучалі так натуральна, адразу разбілі напавал! Але гэта быў толькі пачатак...

Бабулі жартавалі і, нібыта запалкі, запальвалі гледачоў, сярод якіх былі не толькі іх равеснікі, удзельнікі аддзялення “Актыўнае даўгалецце”, але і наведвальнікі аддзялення для маладых інвалідаў, а таксама шматдзетныя сем’і, члены клуба “Сям’я”, што пры цэнтры сацыяльнага абслугоўвання. Танчылі пад сучасныя спевы ў стылях хіп-хоп, рэп... А потым разыгралі інсцэніроўку “Як вясну ўкралі”, рэжысёрам якой зноў жа была Марыя Ганчар (кіраўнік клуба “Сяброўка”, жанчына ну проста ўнікальная!), укралі вясну і схавалі яе ў куфар. Калі на сцэне з’явіўся міліцыянер, у ролі якога – Станіслава Бобрык, другая віцэ-прыгажуня мінулагодняга конкурса прыгажосці сярод дам элегантнага ўзросту, напал эмоцый стаў яшчэ большым.

34

39

33

Не даючы адпачыць ад смеху і азарту, бабулі-завадатары распачалі конкурсы з інтэрактывам. Капітаны каманд – Вясна і Зіма, а за імі – прыхільнікі кожнай з пор года. Перамагло, вядома ж, сяброўства. Бо і ў прыродзе ўсё суладна. Зіма развіталася, а Вясна рыхтуецца ўступіць у свае правы.

12

А пакуль – Масленіца. З ёю павіншаваў неўгамонных бабуль і ўсіх гасцей протаіерэй Уладзімір Яроміч, настаяцель храма Усіх Святых. Якая ж Масленіца без бліноў? Бліны з ікрой, грыбамі, тварагом, мёдам, згушчонкай, у выглядзе Масленіцы, сардэчак, мішак, канверцікаў, пірага і ў самым розным афармленні былі прадстаўлены на конкурс масленічных страў шаснаццаццю гаспадынямі. У вершах і прозе аб кожнай са страў імі было сказана вельмі многа і вельмі натхнёна. Не дзіва, што бліны атрымаліся такія смачныя! Лепшымі з лепшых былі названыя бліны Валянціны Ярашэвіч, Наталлі Хейфец і Люцыі Ашурак. Гаспадары пляцоўкі, спорткомплекс “Ліда Драйв плюс”, вызначылі яшчэ трох пераможцаў: імі сталі бліны Зінаіды Рамановіч, Станіславы Бобрык і Ядзвігі Кот.

17

Без падарункаў не застаўся ніхто. Найлепшымі з іх сталі незабыўныя эмоцыі, бо свята перамясцілася на снежныя горкі, дзе ўсе жадаючыя змаглі пакатацца на цюбінгах. А побач чакаў яшчэ адзін сюрпрыз – катанне на санях, якое арганізаваў для ўдзельнікаў гаспадар з вёскі Навіцкія Крупаўскага сельсавета Віктар Хруль. Разгуляй скончыўся толькі пад вечар. Але эмоцыі і незабыўныя ўражанні гучаць, успамінаюцца, абмяркоўваюцца – не будзе ім канца яшчэ вельмі доўга.

12

12

12

12

12

12

12

12

12

12

12

12

12

12

12

12

12

12

12

12

12

12

12

12

12

12

12

12

12

12

12

12

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться