Вс06242018

Кніжная спадчына Скарыны падорана Лідчыне Нацыянальнай бібліятэкай (фото)

5Напрыканцы лістапада Лідскі гістарычна-мастацкі музей і Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы папоўніліся факсімільным выданнем “Кніжная спадчына Францыска Скарыны”. Яго гэтыя ўстановы культуры Лідчыны, як і яшчэ 27 падобных устаноў Гродзенскай вобласці, атрымалі ў дар ад Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Выдавецкі праект па ўзнаўленні кніжнай спадчыны Францыска Скарыны рэалізоўваўся на працягу 2013-2017 гадоў Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і банкам “БелВЭБ”. Калектыў галоўнай бібліятэкі краіны правёў вялікую даследчую працу, каб сабраць і аб’яднаць у 20-томнае выданне тэксты першадрукара і асветніка. У факсімільным выданні ў поўнай меры захаваны асаблівасці шрыфтоў і гравюр арыгінальных выданняў. Разам з перавыдадзенымі шэдэўрамі – пераклады прадмоў і пасляслоўяў Францыска Скарыны на беларускую, рускую і англійскую мовы.

Наведвальнікі Лідскага гістарычна-мастацкага музея ўжо могуць азнаёміцца з кніжнай спадчынай Францыска Скарыны. У памяшканні музея на першым паверсе зроблена прэзентацыя 20-томнага збору прац беларускага першадрукара. Побач з імі знаходзіцца яшчэ адна кніга, у якой расказваецца аб самім праекце па вяртанні спадчыны Скарыны. Кожны жадаючы можа дакрануцца да гэтай прадстаўленай часткі гісторыі і культуры роднага краю.

Як паведамілі журналісту “Лідскай газеты” ў раённай бібліятэцы, магчымасць пазнаёміцца тут з працамі першадрукара, перагарнуўшы старонкі кніг, з’явіцца ў лідчан літаральна праз некалькі дзён. Выданне пройдзе рэгістрацыю і будзе прапанавана ўвазе наведвальнікаў у чытальнай зале.

12

6

7

34

8

5

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить

 

Наши блоги: 

Из личного блокнота

petrul
Блог Людмилы Петрулевич

Открытый микрофон

pin
Блог Жанны Пиневской

Строчки без точки

Русилевич
Блог Виктории Русилевич

Между делом

kudr
Блог Татьяны Кудряшовой

Житейский перекресток

Каральчук
Блог Татьяны Каральчук