Вт11212017

У Лідскім раёне прайшло свята лёну, жаночага рамяства і рукадзелля (фота)

18Ёсць рэчы, якія валодаюць дзіўнай здольнасцю паварочваць час назад і пераносіць у атмасферу побыту мінулых пакаленняў. Пабываўшы на свяце “Алена-льняніца”, якое адбылося ў Ганчарскім Доме культуры, гледачы на свае вочы пераканаліся, наколькі цяжка нашым продкам было вырошчваць и апрацоўваць лён, наколькі таленавітыя, між іншым, яны былі ў такім традыцыйным відзе рукадзелля, як ільняное ткацтва, і якія выдатныя рэчы могуць ствараць сёння майстрыхі рэгіёна.

– Пры нашым клубе ўжо чатыры гады існуе фальклорнае аматарскае аб’яднанне “Ульяніца”, – распавядае загадчыца філіяла “Ганчарскі Дом культуры” Лідскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Ганна Булай. – Тры гады таму жанчыны з гэтага аб’яднання загарэліся жаданнем адрадзіць традыцыйны нацыянальны промысел. Разам мы распрацавалі анімацыйна-рэалістычную праграму “Калі да лёну з паклонам – аддзячыць добра лён”, дзе паказваем усе этапы ручной апрацоўкі льну, частуем стравамі з ільнянога семя. З гэтым праектам “Ульяніца” аб’ездзіла ўжо амаль увесь Лідскі раён. Былі таксама ў Гродне, дзе нашымі напрацоўкамі зацікавіліся і нават ацанілі дыпломам упраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі. А вось свята “Алена-льняніца” – гэта новая форма работы, так сказаць, спроба ўнесці штосьці новае ва ўжо існуючы праект, у прыватнасці, сабраць сучасных майстрых з розных куткоў Лідчыны, каб яны падзяліліся сваімі сакрэтамі працы з ільном.

14

І яны: Ніна Глаўдзель з аграгарадка Ходараўцы, Святлана Чайко з Мінойт, Алена Рудзінская з Ганчароў, Ала Малец з аграгарадка Беліца, Кацярына Санюк з аграгарадка Пескаўцы – з радасцю дзяліліся. Паказвалі, як па-рознаму можна выкарыстоўваць ільняныя тканіны, як віртуозна дадаваць насенне лёну ў звыклыя стравы. Кулінарны конкурс, дарэчы, быў адным з самых цікавых і пазнавальных. Кісель, квас, аладкі, хлеб – чаго толькі не прапанавалі гаспадынькі паспрабаваць журы і гледачам!

37

41

3839

43

І калі журы, у складзе якога былі адны мужчыны, з задавальненнем лакамілася прысмакамі, то глядачкі-жанчыны больш цікавіліся самой рэцэптурай страў. Найбольшы ажыятаж выклікаў хлеб з ільняной мукі, які спякла ўдзельніца з Ганчароў Алена Рудзінская.

– Рэцэптам карыстаюся ўжо, мабыць, тры-чатыры гады, – распавядае канкурсантка. – Хлусіць, што ён дастаўся мне па спадчыне ад бабулі, не стану. Хаця я добра памятаю, як мы дапамагалі ёй прыбіраць уручную з палёў лён, як падымалі яго, звязвалі ў снапы. У памяці засталіся карцінкі, як мы дзецьмі бегалі вакол кроснаў, пакуль бабуля ткала... А вось кулінарных страў з даданнем насення лёну не прыпомню, хіба што кісель. Таму рэцэпт хлеба я знайшла ў Інтэрнэце. Праўда, з таго часу як мінімум некалькі разоў у год я пяку яго ў духоўцы.

40

А інгрэдыенты патрабуюцца наступныя: 2 шклянкі пшанічнай мукі, 2 сталовыя лыжкі ільняной мукі, 3 лыжкі насення лёну, дробка сухіх дрожжаў, 1 чайная лыжка мёду, столькі ж солі і паўтары шклянкі вады або сыроваткі. У цёплай сыроватцы растварыць сухія дрожжы з мёдам.

У ільняную муку дадаць прасеяную пшанічную муку, соль і насенне. Замясіць цеста так, каб яно заставалася трохі ліпкім. Накрыць і даць час падняцца разы ў два. Затым цеста добра абмяць. Злёгку вышмараваць алеем форму, пакласці ў яе будучы хлеб і зноў даць яму пастаяць яшчэ хвілін 30. Выпякаць пры тэмпературы 200 градусаў прыкладна 50-60 хвілін.

Хлеб атрымліваецца сапраўды вельмі смачным. Можа, менавіта гэты факт і праклаў шлях да сэрца журы, якое аднагалосна выбрала жыхарку аграгарадка Ганчары Алену Рудзінскую пераможніцай конкурсу “Алена-льняніца” і ўручыла ёй «карону»?!

7

4849

Іншыя ўдзельніцы таксама не былі абдзеленыя ўвагай. Тытул “Алена-працаўніца” дастаўся Алёне Малец з Беліцы, “Алена-чараўніца” – Святлане Чайко з Мінойт. Жыхарка Ходараўцаў Ніна Глаўдзель стала “Аленай-пяшчотай”, а яе суседка з аграгарадка Пескаўцы Кацярына Санюк – “Аленай-летуценніцай”.

45

46

…Праца з ільном – гэта спрадвечны занятак нашых продкаў, і выдатна, што ў нашых сучаснікаў прачынаецца цікавасць да яго. Як пацверджанне, удзельніц фальклорнага аматарскага аб’яднання “Ульяніца” запрасілі прадэманстраваць традыцыйны промысел ручной апрацоўкі лёну на абласным фестывалі-кірмашы “Дажынкі”, які пройдзе 18 лістапада ў Свіслачы.

8

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

4849

1

1

33

3534

36

44

12

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить

 

Наши блоги: 

Из личного блокнота

petrul
Блог Людмилы Петрулевич

Открытый микрофон

pin
Блог Жанны Пиневской

Строчки без точки

rus
Блог Виктории Русилевич

Между делом

kudr
Блог Татьяны Кудряшовой

Житейский перекресток

Каральчук
Блог Татьяны Каральчук