Навучэнцы школ горада сталi ў мiнулую суботу ўдзельнiкамi сапраўднага свята: у аддзеле рамёcтваў i традыцыйнай культуры адбылася анiмацыйная праграма «Пакроўскі кірмаш» (фота)

22 Октября 2017 3233

– Паводле праваслаўнага каляндара свята Пакроў Прасвятой Уладычыцы нашай Багародзіцы і Вечнадзёвы Марыі мае пастаянную дату святкавання – 14 кастрычніка, – расказвае мастацкі кіраўнік філіялу Гудскі ЦТІД Волга Бальцэвіч. – Хрысціянскае свята ўстаноўлена ў памяць славутай падзеі, якая адбылася ў храме ў Канстанцінопале ў 910 годзе. У час малення вернікаў у храме аб выратаванні горада ад нашэсця сарацынаў святы Андрэй убачыў Божую Маці, якая пакрывала сваім амафорам хрысціян, што маліліся, абараняючы іх ад бачных і нябачных ворагаў. На наступны дзень горад быў выратаваны. Пакровы – значнае восеньскае свята беларускага народнага календара, якое вельмі шануецца не толькі на Беларусі, але і ва ўсіх усходнеславянскіх краінах.

Пакровы з’яўляліся храналагічным рубяжом, які падзяляў год на дзве паловы: летнюю і зімовую. З гэтага часу сяляне пачыналі падрыхтоўку да зімы. У гэты дзень уся хатняя жывёла пераводзілася на стойлавае ўтрыманне. І на Пакровы гаспадары расплочваліся з пастухамі. “Хто зярном ці сцягном барана, хто грашыма, хто з адзежы што-небудзь даваў”.

Асноўным заняткам жанчын і дзяўчат пасля Пакроў была апрацоўка вырашчанага лёну і падрыхтоўка да прадзення. Гаспадары займаліся ў асноўным абмалотам прывезеных з поля снапоў. На Пакровы ў многіх мястэчках і вёсках ладзіліся так званыя гадавыя кірмашы, куды з’язджаліся з усяго наваколля.

На пакроўскі кірмаш людзі ехалі здалёк. Везлі прадаваць скаціну, гаршкі, слоікі, збаночкі, міскі, церла. Продалі таксама берда, кубельчыкі, бейкі, цабры. Яўрэі прадавалі булкі, абаранкі, сялёдку, рыбу розную. На вуліцах вёсак і мястэчак у фэставы дзень віраваў людскі натоўп. Потым ладзілізастолле, абавязкова з песнямі.

Шмат чаго з традыцый нашых продкаў можно было пабачыць у гэты дзень. "Цікавая праграма і смачныя пачастункі. Мне вельмі спадабалася, - падзялілася ўражаннямі госця праграмы Алеся Говар.

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться