У Лідскім раёне прайшло свята гумару

15 Августа 2017 2945

Любові да добрых жартаў усе ўзросты пакорлівыя. Тыя, хто ў суботу пабываў на раённым кірмашы гумару “Пацешкі ды ўсмешкі – даўгалецця сцежкі”, напэўна, з гэтым пагодзяцца. Лавы летняй пляцоўкі Бердаўскага культурна-дасугавага цэнтра былі запоўнены, прычым тут сабраліся самыя розныя людзі – ад школьнікаў да пенсіянераў.

Але якія жарты на галодны страўнік? Гаспадары культурнай установы, Аляксандр і Інэса Парфенчыкі, у першую чаргу пачаставалі ўсіх смачнасцямі: пячэннем і салодкімі напоямі – наладзіўшы ўсіх на правільны лад. Падсілкаваўшыся, артысты адразу пусціліся ў марафон гумару, а гледачы – смеху. Аматарскія калектывы з Мінойтаў, Мажэйкава, Крупава, Ганчароў, Дуброўні, Першамайскага, Ваверкі і, канешне, самой Бердаўкі спаборнічалі ў вясёлых жанрах: інтэрмедыя, пантаміма, клаунада, пародыя, гумарэска, байка, маналог. Упершыню на фестывалі прагучалі прыпеўкі пад гармонік.

 – Кірмаш гумару “Пацешкі ды ўсмешкі – даўгалецця сцежкі” за восем год стаў не толькі адным з самых чакаемых, але і сапраўдным брэндам нашага аграгарадка, – распавяла мастацкі кіраўнік Бердаўскага культурна-дасугавага цэнтра Інэса Парфенчык. – З цягам часу мерапрыемства перарасло ў раённае, а ў гэтым годзе нават павінна было дарасці да міжрэгіянальнага. Са сваімі камедыйнымі нумарамі да нас планавалі прыехаць балагуры з Воранаўскага і Іўеўскага раёнаў, але, на жаль, у апошні момант у іх не атрымалася – наша мерапрыемства супала з іх уласнымі. Аднак мы іх запрашаем і чакаем на наступны год!

1314

Як і папярэднія, сёлетні кірмаш выдаўся смешным на жарты, незвычайным на каманды, яркім на вобразы і дружным на атмасферу. Без памятных дыпломаў і салодкіх падарункаў не засталася ні адна каманда. Аднак самымі вясёлымі сталі жартаўнікі з Ганчарскага Дома культуры і Мінойтаўскага культурна-дасугавага цэнтра – менавіта ім сваімі апладысментамі гледачы аддалі перавагу. Без усялякіх жартаў, на поўным сур’ёзе, артыстам дасталіся ну вельмі важкія прызы – па мяху свежанамалочанага збожжа ад сельгаспрадпрыемства «Бердаўка-Агра». Таму што, каб гумар на дыету “не сеў”, трэба каб і жартаўнікі не зблаглі.

1

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2526

34

34

34

34

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться