Ср09272017

Свята яйка праходзіла у мінулыя выхадныя ў аграгарадку Крупава (фота)

ПраздникСвята яйка праходзіла у мінулыя выхадныя ў аграгарадку Крупава. Што гатуюць з самага папулярнага ў вёсцы прадукта і чаму ён набыў такую ​​славу, даведваўся карэспандэнт «Лідскай газеты».

Калі раніца мінулай нядзелі радавала сонцам, якое нават прыпякала, то пасля абеду зноў набеглі хмары і нават пайшоў дождж. Праўда, крупаўчанам гэта акалічнасць ніколькі не перашкодзіла прыняць удзел у цікавым мерапрыемстве, якое адбылося каля мясцовага Дома культуры. Галоўнай дзеючай асобай свята стала звычайнае курынае яйко, або той прадукт, без якога на сяле, як кажуць, ні блін не прыгатуеш, ні памачуху.

– Прычын адзначаць такое свята шмат, – гаворыць загадчыца філіяла “Крупаўскі Дом культуры” Вольга Фіясь. –  Па-першае, гэта харчовая каштоўнасць яек. Іх карысць і таннасць робяць гэты прадукт амаль што адным з самых галоўных прадуктаў харчавання.  А па-другое, наш аграгарадок Крупава належыць да гаспадаркі ААТ “Лідахлебапрадукт”, дзе маецца адзіная ў нашым раёне птушкафабрыка. Людзі любяць гатаваць іх і ўсмятку, і ўкрутую – па-рознаму.  Чаму ж нам не святкаваць?

Дарэчы, пакуль вядучыя віталі гасцей свята, іншыя жыхары Крупава рэкламавалі смачныя сюрпрызы. Так, Ганна Сянкевіч спецыяльна да гэтага дня прыгатвала духмяныя пачастункі. Гледачы заўважалі, што менавіта ў гэтай маладой дзяўчыны выдатна атрымліваюцца пірагі. Сакрэтамі іх выпякання дзяўчына падзялілася з суседзямі і нават прапанавала кожнаму паспрабаваць дома бісквіт па сваім любімым рэцэпце. Раскрылі кулінарныя таленты і іншыя жанчыны. У конкурсе сярод вуліц аграгарадка на лепшую страву з яек перамаглі Таццяна Вінча и Вольга Часноўская. Іх салодкія стравы вельмі спадабаліся прысутным, асабліва дзецям. “Смачна!” – заўважылі апошнія, ухапіўшы свой кавалачак торту.

Па добрай традыцыі, ніводнае свята ў вёсцы не праходзіць без артыстаў. Народны тэатр “Бераг” Мінойтаўскага культурна-дасугавага цэнтра прадставіў вядомую казку “Курачка Раба”, але на новы лад. Работнікі філіяла “Ганчарскі Дом культуры” развесялілі цікавай віктарынай, галоўнымі дзеючымі асобамі якой сталі самі гледачы.

– Мы добра ведаем, што на вёсцы спорыцца праца, а нашыя крупаўскія гаспадынькі не баяцца працаваць і ўсё ў іх хутка атрымліваецца, – зазначыла ўдзельніца свята Ганна Сянкевіч. – Сёння мы ў гэтым яшчэ раз пераканаліся. Нягледзячы на надвор’е, а яно трошкі сапсавалася, мерапрыемства прыйшлося па душы. Жыхары і пачаставаліся, і пасмяяліся адзін з аднаго, дзеці весяліліся на батуце і далі бацькам крышку адпачыць ад хатніх турбот. Адным словам,: цікавае свята і добра праведезны выхадны дзень!

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить

 

Наши блоги: 

Из личного блокнота

petrul
Блог Людмилы Петрулевич

Открытый микрофон

pin
Блог Жанны Пиневской

Строчки без точки

rus
Блог Виктории Русилевич

Между делом

kudr
Блог Татьяны Кудряшовой

Житейский перекресток

Каральчук
Блог Татьяны Каральчук