Літаратурнае аб’яднанне «Суквецце» пры рэдакцыі «Лідскай газеты» адзначае 50-годдзе

21 Июня 2017 3649

Вітаю вас, паважаныя чытачы “Лідскай газеты”, прыхільнікі літаратурнай спадчыны Лідскага рэгіёна. Вось і падышоў той час, калі літаратурнае аб’яднанне “Суквецце” адзначыць свой паўвекавы юбілей. “Суквеццю” спаўняецца 50 год з дня заснавання, а менавіта – з дня абрання першага кіраўніка літаратурнай суполкі на Лідчыне, адказнага сакратара газеты “Уперад” Віктара Кучынскага. Пазней кіраўніцтва было перададзена паэту Уладзіміру Васько, які затым свае паўнамоцтвы перадаў аднадумцу Міхасю Мельніку. Сталае пакаленне ўступае месца маладому: ужо звыш пяці год “Суквеццем” кірую я. Менавіта мне і выпаў гэты шчаслівы момант – адзначыць юбілей літаб’яднання. Суполка літаратараў вядомая не толькі ў нашым прынёманскім краі, але і далёка за яго межамі. “Суквецце” мае сяброўскія стасункі з беларускімі пісьменніцкімі саюзамі, нас, лідскіх майстроў слова, запрашаюць на фестывалі, імпрэзы, прэзентацыі. Так будзе і надалей.

Чытач ужо заўважыў, што літаратурная старонка змяніла свой фармат: выходзяць новыя рубрыкі – дзіцячая “Каласок” і гумарыстычная “Асака”. А колькі яшчэ наперадзе! “Суквецце” пашыраецца і квітнее. Новыя аўтары далучаюцца да кола аднадумцаў, гэта людзі рознага ўзросту, рознай адукацыі і розных захапленняў.

Літаратурнаму аб’яднанню быць! Жыць яму не адзін век! А майстры прыгожага пісьменства абяцаюць радаваць вас сваім мастацкім словам і не стамляцца перадаваць у творах найлепшыя пачуцці да нашага горада. Змешчаная ніжэй нізка вершаў адлюстроўвае прыхільнасць лідскіх паэтаў да літаб’яднання. Аўтары вершаў прызнаюцца, што яшчэ не ўсе з іх масцітыя творцы, але ж яны імкнуцца, каб слова беларускае гучала і далёка за нашымі межамі, хтосьці проста рады сустрэчы з тымі асобамі, якія стаялі ля вытокаў стварэння літаратурнай суполкі, і не губляюць надзеі, што яшчэ неаднаразова сустрэнуцца, каб пагутарыць з аднадумцамі. Паэты называюць Ліду Парнасіядай, на тэрыторыі якой пакінулі значны след шматлікія ўраджэнцы лідскага краю, творчасць якіх вядома за межамі нашай краіны, і гэтым самым яны праславілі рэгіянальную беларускую літаратуру.

Літаратурнае аб’яднанне “Суквецце” шчыра дзякуе рэдакцыі “Лідскай газеты”, якая ўжо не адзін дзясятак гадоў збірае пад свае крылы прыхільнікаў і майстроў прыгожага пісьменства, дапамагае знаходзіць новыя імёны і натхняе на творчыя перамогі. Менавіта “Лідская газета” – гэта падмурак літаратурнай Лідчыны. Паважаныя чытачы, дасылайце вершы, выпісвайце нашу самую аператыўную, інфармацыйна насычаную раённую газету – і вы будзеце ў курсе ўсіх падзей.

Усіх Нас віншую са святам – з 50-годдзем лідскага літаратурнага “Суквецця”.

Алесь ХІТРУН, кіраўнік літаратурнага аб’яднання “Суквецце” пры рэдакцыі “Лідскай газеты”.

С праздником!

Все люди ждут любимую газету,Чтобы попасть на творчество-планету.

Литературная страница процветает,Редакция поэтов прославляет,«Суквецце» наша Лидчина читает.

Сегодня общий праздник для всех нас,И с датой юбилейной хотим поздравить вас!

А в этот год красивейшего летаЯ воспеваю «Лiдскую газету».И в этот юбилей от лета и до летаДорога многолетьями пусть будет приодета.

Так с праздником!Виват Вам, Господа!Салютов! Фейерверков!Да ура!

Ирина БОРОЗДИНА

***

Мы – паэты(Песня паэтаў Лідчыны)

Чакаем трэцяй серады – чарговае сустрэчы.Настане дзень той – і тадызноў разам мы, паэты.Збіраемся “Суквеццем” зноўу доміку Таўлая,бо ў Лідзе існуе даўнотрадыцыя такая.Мы на сустрэчы, бы на ўрок,прыносім сшыткі, кніжкі,таму што творчы мы народ, вянок паэтаў лідскіх.Збіраецца “Суквеццем” зноўу доміку Таўлаяпаэтаў Лідчыны вянок,прынёманскага краю.Ціхенька кніжка шалясціць ці сшытачак лістамі – і непрыкметна час ляціцьу гутарках, чытанні.Збіраемся “Суквеццем” зноўу доміку Таўлая.Майстры паэзіі, са слоўпаэмы мы ствараем.

Алесь Мацулевіч

***

Паэзія

Свет не можа сканаць у журбе,Бо паэзія сэрца жывая!І, абняўшы рыфмамі цябе,Да загадкавых зор уздымае.Дзесьці там, ва ўладаннях Пегаса,З Авенам пасецца Казярог…Той карціне пазайздросціў бы Пікаса,Каб апынуцца ў тым сузор’і мог.Ды дзякуй лідскаму “Суквеццю”,Што пад дахам сваім нас яднае.І пакуль паэты ёсць на свеце,Паэзія сэрца – жывая!

Іосіф МАСЯН

***

«Суквеццю» – пятьдесят

Мое родное, славное «Суквецце»,Тебе в любви я признаюся вновь.С времен далеких – вот уж полстолетья – Поэтов созываешь под свой кров.

Мы разные. Не все писать умеемТалантливо, красиво, хорошо,Но все к тебе душою тяготеемИ любим, обожая горячо.

Гордимся мы: поэты ныне с нами, Стоявшие когда-то у истока,В поэзию дорогу открывали,Ведут они нас к творческим высотам.

Пусть здравствует на Лидчине «Суквецце»,Творенье юных бережно растит.Пусть все узнают на большой планете,Как слово белорусское звучит.

Татьяна СЕМЕНОВА

***

Жыватворчыя сустрэчы

Сябрам сваім, лідскім паэтам, адрасую гэтыя радкі

Жыву самотна, шчыра веру:Пасля паседжання “Суквецця”Запоўніце маю кватэруСваёй прысутнасцю прыветнай.

За Вашы светлыя ўсмешкі,Задумак творчых навізну,За жарты і экспромты-вершыЯ Вас, сябры мае, люблю.

Мне з Вамі хоць на светакрай…Шчасліваю такой бываю…Шчэ не адзін сустрэнем май – Надзею грэю, не губляю.

Не здрадзім краю мы свайму,Не збочым са сваёй сцяжыны,Заўжды паклонімся дабру,Якое з бездані ўздыме.

За Вашых думак чысціню,За свет вачэй прыветных ВашыхЯ Вас, сябры мае, люблю!Часцей бы слухаць Вас і бачыць!

Алеся БУРАК

***

Паэт

Паэт – гэта светласць і шчасце,Якія пануюць заўжды ў душы.Паэт – гэта зорка, якая не гасне,А ззяе яна і ўдзень і ўначы.

Паэт – неўміручая, рэдкая з’ява,Што на зямлю з нябёсаў прыходзіць.Паэт – гэта добрая памяць і слава,Якія вякамі жывуць у народзе.

Алесь ХІТРУН

***

Разговор с Богом

Притча

Один поэт шептал в ночи:“Поговори со мною, Боже, не молчи!”И виртуозы-соловьи запели в унисон,Но голос Бога так и не услышал он.

Сказал поэт рассветною порой:“О Боже, побеседуй же со мной!”И мурава-трава сгибалась на ветру,Но речь Господню он не слышал поутру.

Кричал поэт, взглянув на небеса:“Всевышний! Покажи мне чудеса!”И молния сверкала, гром гремел,Но в непогоде Бога он не разглядел.

Загоревал поэт – и потекла слеза:“Создатель! Покажи свои глаза!”И солнце подарило яркий, добрый свет…Но взор Господень не увидел наш поэт.

Молил поэт на смертном ложе:“Прости грехи мне все, о Боже!”И белый мотылек сел на его плечо.“За мной ты, Господи, – уж время подошло!”

Светлана АНТОНИК

***

У Пушчы паэзіі

Я згубіўся ў Пушчы паэзіі нашай, на бяросце друкую я вершы свае.Прымірыцеся, людзі, з такою прапажай.Дзякуй Богу, што Пушча натхнёна жыве.Не пачуеце вы, дык пачуюць казулі,хто тут голас з глухога кутка падае.Мае рыфмы-зязюлі яшчэ не заснулі,рытму дзяцел усякіх нячысцікаў б’е.Тут мяне абміне ўсялякае ліха,тут бадзёры ў дугу аніхто не сагне,і бабёр малады з маладою бабрыхайз надазёрнай вярбы помнік выгрызуць мне.

Уладзімір ВАСЬКО

***

Слово упало с перышка в строчку,Словно зерно в увлажненную землю, – И проросло во мне чудно и странноСветлым росточком знанья живого.Я отдаю все вниманье росточку,Мыслю о нем, его голосу внемлю.И повторяю одно постоянно:Низкий поклон тебе, сеятель слова!

Иван РУСЕЦКИЙ

***

Вянок “Суквецця”

Шмат маюць розных шчырых найменняўСуполкі блізкіх з Ліраю людзей.Ад “Родничка”, ад “Ручайка”, “Жывых струменяў”Цяпло заўжды дзівоснае ідзе...А лідскіх мастакоў пяра і словаЗгуртоўвае “Суквецце” як сяброў.І назву аб’яднанню адмысловуЯго куратар трапна так знайшоў.

“Суквецце”, як медаль, бакі два мае,Адказнасць за абодвыя нясе:Людзей-тварцоў знаёміць і яднае,Вянок чароўны з талентаў пляце.І я шукаю гэтакія кветкі,Каб для “Суквецця” здатныя былі.Складана часам, бо мае пралескі,Як маладосць, напэўна, адцвілі.

Каханне – тэма з веку радаслоўна.Любоў трымае нашае жыццё.І будзе яно бляклым і халодным,Калі спасуе гэта пачуццё.Да маладых мой покліч зараз будзе:Не снуйце раўнадушнымі нідзе!Будзіце таленты агнём у сваіх грудзях – І радасць творчасці да вас прыйдзе.

“Суквецце” прыме кожнага з пашанай(Хто да радка прасякнуты душой),Каб, як пялёсткі ружачкі духмянай,І вашы таленты раскрыліся парой…Спляцём вянок, трывалы і прыгожы,Каб вочы песціў, душы хваляваў,Каб быў благаславёны ласкай Божай –І ні зімой, ні летам не завяў!

Юлія ШАШКО

***

(У верхнім левым кутку – лагатып аб'яднання «Суквецце», распрацаваны настаўніцай СШ №11 Наталляй Анашкевіч).

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться