Вс08202017

Што рыхтуе нам «LIDBEER»?

Лидбир9 верасня ў беларускую сталіцу броварства – у Ліду – вяртаецца “LIDBEER”, прычым вяртаецца ў новым фармаце.

Па-першае, загучыць беларуская мова. У прыватнасці, на роднай мове будзе весціся камунікацыя з гасцямі. “Беларускую” тэму падтрымае і адпаведная атрыбутыка. Па-другое, больш чым у два разы павялічыцца фудкорт. Адпаведна, у гэтых зонах стане больш работнікаў, а значыць, павялічыцца і хуткасць абслугоўвання. Як і ў папярэднім годзе, стравы парадуюць разнастайнасцю. Піва і ежа будуць прадавацца асобна.

Санітарная зона таксама павялічыцца амаль у тры разы. Для гасцей фестывалю адчыніць дзверы вялікі кемпінг, у якім кожны жадаючы зможа застацца на начлег.

На свяце будзе прапанавана яшчэ больш забаў: цікавы квест па Лідзе і фестывальных актывацыях, дзіцячая пляцоўка, луна-парк, фотазоны, камандныя квізы, моўныя гульні і шмат іншых. А таксама бясплатна госці фестывалю змогуць наведаць самую старажытную дзеючую піўную вытворчасць у Беларусі – ААТ «Лідскае піва».

Галоўнай асаблівасцю фестывалю застаецца інтэрактыў. Калі вы робіце прыгожыя вырабы, гатуеце смачныя стравы, з лёгкасцю заваёўваеце ўвагу дарослых і дзяцей сваімі гульнямі альбо лічыце, што ваш гурт стане вядомым на ўвесь свет, “LIDBEER-2017” чакае вас. Запаўняйце зваротную форму і адпраўляйце заяўку на ўдзел у фестывалі. Дарэчы, галасаванне за ўдзельнікаў у гэтым годзе будзе толькі за музыкантаў вольнай сцэны. І самае галоўнае: гурт, які набярэ найбольшую колькасць галасоў, атрымае запрашэнне адкрыць галоўную сцэну “LIDBEER-2018”! Заяўкі на ўдзел у фестывалі прымаюцца з 5 чэрвеня па 21 ліпеня 2017 года.

Як адзначылі арганізатары, зона гала-канцэрта ў гэтым годзе бу-дзе рэфармавана ў камфортную пляцоўку з асобным фудкортам, продажам піва, цікавымі забавамі і вялікай санітарнай зонай. Перад гледачамі выступяць гучныя музыкі: “Океан Эльзы”, “Lumen”, “Крамбамбуля”, “Петля Пристрастия”! Квіткі на пляцоўку гала-канцэрта ўжо з’явіліся ў продажы 5 чэрвеня. Пры папярэдняй куплі яны каштуюць 10 рублёў, а вось перад мерапрыемствам сума можа быць павялічана. Набыць квіткі можна на сайце lidbeer.by (без дадатковай камісіі), а таксама ў білетнага аператара ticketpro.by.

У самым канцы вечара ўсіх гасцей чакае вялікі феерверк.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить