На стары Новы год у сценах Лідскага замка прайшло традыцыйнае свята «Калядны фэст» (фота)

19 Января 2017 2842

Не яны да нас, а мы да іх… Вось ужо каторы год запар супрацоўнікі раённага цэнтра культуры і народнай творчасці ўкараняюць новую традыцыю: калі не калядоўшчыкі ходзяць па хатах, а жыхары Ліды самі з задавальненнем далучаюцца да каляднай грамады. І гэтая субота пацвердзіла: прапанаваны звычай знайшоў водгук – на свята ў замак прыйшло некалькі дзясяткаў чалавек. Сабралася шмат дарослых, моладзі, дзяцей – і кожнаму знайшлася забава па густу.

– Цікавасць да традыцыі тлумачыцца тым, што свята гэтае вясёлае і лёгка адаптуецца да сучаснасці, – выказала здагадку загадчыца аддзела метадычнай і культурна-масавай работы раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Наталля Канцавенка.

Сапраўды, кожны, хто далучыўся да каляды, з вялікай радасцю прымаў удзел ва ўсіх прапанаваных работнікамі культуры гульнях і забавах. Жыхары Ліды і ў аўтэнтычным абрадзе «Калядкі ў Лявона» ўдзельнічалі, і побытавыя танцы танцавалі, і ў народныя гульні гулялі, і карагоды вакол ёлкі вадзілі. А з якой асалодай усе спрабавалі рыбную юшку!

19

255

29

Цудоўна ўпісалася ў кантэкст свята і выступленне гасцей з літоўскага горада Шальчынінкая – ансамбля песні і танца “Сальчане”, які наведаў Ліду ў рамках трансгранічнага супрацоўніцтва.

30

22

– Якія вы, лідчане, малайцы! – пачала размову з журналістам “Лідскай газеты” кіраўнік ансамбля Барбара Суцкая. – Такое свята арганізавалі, такі добры, прыгожы і маляўнічы абрад прадэманстравалі. Абавязкова возьмем некаторыя моманты і сабе на заметку. Наша краіна нядаўна ступіла на шлях адраджэння народных традыцый. 2016 год нават быў аб’яўлены Годам этнаграфіі. Дзяржава, Міністэрства культуры шмат грошай накіравалі на развіццё гэтай галіны. Адзінае – такія вось народныя гулянні ў Літве больш праводзяцца ў невялікіх населеных пунктах, вёсках. Вы малайцы, што вывелі гэтую традыцыю на раённы ўзровень. Да вас безумоўна трэба прыязджаць па вопыт. Цяпер мы ўсім знаёмым будзем хваліцца, як у Лідзе калядавалі!

33

51

Чароўнае атрымалася свята, цудоўныя калядкі. Вельмі добрыя калядоўшчыкі, якія падарылі святочны настрой. Дзеткі паздзіўляліся, дарослыя пасмяяліся. Вельмі ўсё было пазітыўна і крэатыўна. Зрэшты, як заўсёды. Культработнікі рэгіёна па-іншаму і не ўмеюць. І гэта не хвальба, а прызнаны факт. Нездарма ж Ліда прызнана пераможцам рэспубліканскага конкурсу «Горад культуры ў Год культуры» ў намінацыі «Лепшы горад раённага падпарадкавання».

2826

67

27

43

24

34

35

3611

41

12

13

39

1615

10

40

4243

49

18

56

5253

54

20

1931

58

59

59

59

59

4243

59

4243

59

59

59

59

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться