У абласных «Дажынках-2016» прымуць удзел творчыя калектывы Лідчыны

15 Ноября 2016 2167

Пра гэта напярэдадні фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі, які адбудзецца 18 лістапада ў Воранаве, даведаўся карэспандэнт «Лідскай газеты».

Песняй славіць хлебаробаў выпадзе гонар многім творчым і музычным калектывам Гродзеншчыны. У іх ліку – і нашы артысты (нездарма ж Ліда названа пераможніцай рэспубліканскага конкурсу «Горад культуры ў Год культуры»). Чакаецца, што дарыць людзям святочны настрой на свяце будуць народны ансамбль песні і танца “Лідчанка”, фальклорны этнаграфічны гурт “Талер” аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУ “Лідскі РЦКіНТ”, творчы калектыў філіяла “Ганчарскі ДК”, народны тэатр эстраднай песні “Ліда-мюзікл”. З анімацыйна-забаўляльнай праграмай “Бітва двух каралеўстваў” выступіць народны тэатр гульні “100 сяброў” ДУ “Палац культуры г. Ліды”.

Таксама ў час фестывалю будзе працаваць выстаўка тэматычных сельскагаспадарчых падворкаў раёнаў Гродзенскай вобласці “Будзь здаровы, гаспадар, будзь здарова, гаспадыня!” Прадстаўляць багаты ўраджай садавіны і агародніны, вырабы з сельскагаспадарчай прадукцыі будуць і лідскія гаспадыні.

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться