На Лідчыне адкрылі Год культуры (фота)

27 Января 2016 3076

Галасы даляталі вышэй за неба, а боцікі танцораў упарта выстуквалі рытмы беларускіх народных танцаў… З уласцівым размахам, душэўнасцю і талентам адкрылі на Лідчыне Год культуры.

– За многія гады за намі моцна замацавалася рэпутацыя раёна высокай дзелавой актыўнасці, краю працавітых людзей, – падкрэсліў у сваім выступленні намеснік старшыні райвыканкама Віктар Пранюк. – Але нельга не сказаць і аб талентах нашай зямлі. Менавіта пад іх сузор’ем пройдзе на Лідчыне 2016 год, які абвешчаны ў нашай краіне Годам культуры. Сваё 20-годдзе адзначыць ансамбль яўрэйскай музыкі «Шалом», 25-годдзе – народны ансамбль польскай песні «Крэсавяцы», 55-годдзе – народны ансамбль песні і танца «Лідчанка». І гэты спіс юбіляраў можна працягваць. Пройдуць таксама разнастайныя мерапрыемствы, якія яшчэ раз падкрэсляць асаблівы почырк і каларыт нашага краю.

І першым з такіх стаў раённы адборачны этап Рэспубліканскага прафсаюзнага конкурсу творчасці працоўных калектываў «Новыя імёны Беларусі», які ладзіўся ў сценах Палаца культуры і надаў адкрыццю Года культуры на Лідчыне яшчэ большай святочнасці і каляровасці. Дарэчы, такі творчы конкурс Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі праводзіць ужо ў другі раз. Але гэты сезон мае сваю адметнасць – пашырана жанравае напаўненне: дадалася намінацыя «Выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва».

– У адрас арганізацыйнага камітэта ад старшынь пярвічных арганізацый паступіла 59 заявак: 17 для ўдзелу ў намінацыі «Сцэнічная творчасць» і 42 – «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва», – расказала журналісту “Лідскай газеты” старшыня Лідскага раённага аб'яднання прафсаюзаў Бажэна Бічэўская. – Такая актыўнасць, безумоўна, не можа не радаваць. Асабліва таму, што ўсе ўдзельнікі – не прафесіяналы, а простыя людзі, якія, акрамя асноўнай працы, знаходзяць час на творчасць і самарэалізацыю. Недарма дэвіз сёлетняга конкурсу – «Будуючы – тварыць!»

кульутра

На працягу больш чым трох гадзін удзельнікі змагаліся за «квіткі» ў наступны тур. Кожны здзіўляў журы, як мог. У намінацыі «Выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва» канкурсанты прадэманстравалі ўсю разнастайнасць творчых напрамкаў, сваё захапленне народным мастацтвам. Але найбольш выгадна тут вылучаліся работы выхавальнікаў ясляў-сада №9 горада Ліды Наталлі Конан, памочніка выхавальніка ясляў-сада №26 Таццяны Алюшкевіч і прыбіральшчыцы Бердаўскага ВВК Надзеі Сенькавец.

кульутра

Што тычыцца намінацыі “Сцэнічная творчасць”, то ўдзельнікі прадставілі не проста асобныя нумары, а сапраўдны, паўнавартасны і разнажанравы канцэрт. Лашчылі слых журы і гледачоў беларускія народныя, сучасныя матывы, выкананне а капэла. Вока радавалі тэатральныя пастаноўкі. Лепшых на самой справе было цяжка вылучыць. Але конкурс ёсць конкурс. Пад апладысменты прысутных у зале пераможцамі раённага этапу ў гэтай намінацыі сталі вакальны ансамбль народнага хору «Скарбніца» ААТ «Завод «Оптык», вакальная група ААТ «Лідахлебапрадукт» і салісты народнай мужчынскай вакальнай групы «Кронан» Бярозаўскага Дома культуры.

5810

Яркія выступленні артыстаў дазволяць ім выйсці на сцэну яшчэ раз, непаўторныя работы майстроў – прыняць удзел у яшчэ адной выстаўцы экспазіцый. Зусім хутка адбудзецца абласны этап Рэспубліканскага прафсаюзнага конкурсу творчасці працоўных калектываў «Новыя імёны Беларусі». Журы пераканана: лідчане годна прадставяць свае мастацкія дасягненні і таленты.

4

2114

18

421617

41

232526

28

34

2932

43

48

64744

40

5556

15

5051

49

3839

33

52

53854

20

5911

62364

2

12

61

3537

1

6768

66

65

13

71

70

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться