Чт04262018

Урок прафесіяналізму і талерантнасці: у Лідскім музычным каледжы адзначылі 45-годдзе педагагічнай дзейнасці выкладчыка і далі беспрэцэдэнты ўрок згоды, сяброўства і ўзаемапавагі

двилянскийАнсамбль яўрэйскай музыкі “Шалом” (што на іўрыце азначае “мір”) для лідчан не патрабуе прадстаўлення – яго выступленні з’яўляюцца ўпрыгажэннем гарадскіх і раённых святаў, гучаць на біс і западаюць глыбока ў сэрцы гледачоў на самых розных канцэртных пляцоўках, у тым ліку – далёка за межамі Беларусі. Ансамбль нават зняўся ў кіно – фільме “Шагал-Малевіч” аб сусветна вядомым мастаку і нашым знакамітым беларусе-земляку Марку Шагалу. А заснавальнікам і бяззменным кіраўніком “Шалома” вось ужо дваццаць два гады з’яўляецца Міхаіл Двілянскі. Асоба выдатная, шматгранная, таленавітая, віртуоз, адмысловы музыкант…"Адзін са старэйшых выкладчыкаў, стаяў ля вытокаў утварэння музычнага каледжа і закладваў асновы прафесіянальнай музычнай адукацыі на Лідчыне, – дапаўняе мяне дырэктар музычнага каледжа Алена Віктараўна Серакова. – Заснавальнік камернага ансамбля (зараз – аркестр) і ўвогуле выдатны калега, сябар, чалавек. Так, сапраўды, “Шалом” – з’ява ўнікальная і не толькі на Лідчыне. Яго ведаюць ледзь не ва ўсіх краінах свету. Лагічна, што менавіта Міхаілу Якаўлевічу прыйшла ідэя – правесці ўрок талерантнасці. І – сумясціць яго з юбілеем сваёй выкладчыцкай дзейнасці".

Так і супалі два грандыёзныя па сваёй задумцы мерапрыемствы: 45-годдзе педагагічнай дзейнасці Міхаіла Двілянскага і ўрок талерантнасці. На яго былі запрошаны прадстаўнікі розных канфесій: праваслаўнай, каталіцкай, мусульманскай, іудзейскай… Каб прыняць удзел у беспрэцэдэнтным уроку, у Ліду з Мінска прыехаў галоўны равін аб’яднання суполак прагрэсіўнага іудаізму Рыгор Абрамовіч. Далучыліся епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый, а таксама старшыня рэлігійнай суполкі мусульман г. Ліды Мацвей Шабановіч.

IxQ9ca5zywo

Гэта быў першы і адзіны падобны ўрок міру, згоды, сяброўства і ўзаемапавагі ў Лідзе, Беларусі ды і не толькі. Цяжка назваць краіну і месца, дзе б вось так, як у Лідзе, у адным месцы адначасова сабраліся б галоўныя духоўныя лідары розных канфесій і дзе б прагучалі малітвы на розных мовах у арыгінальным выкананні!

ІІлюстрацыяй падзеі стала багатая канцэртная праграма, якая ўвабрала музычныя здабыткі розных нацыянальнасцей – беларускай,  рускай, польскай, яўрэйскай. Канцэрт быў падрыхтаваны навучэнцамі музычнага каледжа, вядома – ансамблем “Шалом” і самім юбілярам, Міхаілам Двілянскім. У адрас яго прагучала шмат цёплых слоў. Прызнаннем працы сталі высокія ўзнагароды – Ганаровая грамата Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей, Падзячнае пісьмо Сусветнага саюза прагрэсіўнага іудаізма – за значны асабісты ўклад у захаванне яўрэйскай культуры і традыцый, міжнацыянальнага і міжканфесіянальнага дыялогу ў Беларусі. Міхаіла Якаўлевіча чакае яшчэ адна ўзнагарода – ганаровая грамата Лідскага райвыканкама.

shal11shall2

IMG 2370

1

З лёгкай падачы юбіляра ў Лідскім музычным каледжы з’явілася новая добрая і вельмі важная традыцыя, а Ліда стала кропкай на карце Беларусі, дзе сканцэнтрыравалася галоўная якасць беларускага менталітэту – талерантнасць, дзе ў поўнай меры знайшло праяўленне мірнае суіснаване розных канфесій і нацыянальнасцей.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить

 

Наши блоги: 

Из личного блокнота

petrul
Блог Людмилы Петрулевич

Открытый микрофон

pin
Блог Жанны Пиневской

Строчки без точки

Русилевич
Блог Виктории Русилевич

Между делом

kudr
Блог Татьяны Кудряшовой

Житейский перекресток

Каральчук
Блог Татьяны Каральчук