На Лідчыне ідзе масавая ўборка бульбы

10 Сентября 2016 4485

Сярод гаспадарак першым тэхніку і людзей на поле вывела РСУП “Саўгас “Лідскі” – 26 жніўня. Яно і нядзіўна: гаспадарка спецыялізуецца на вырошчванні “другога хлеба”, яе план на гэты год склаў амаль 200 гектараў (самы вялікі ў раёне). Але ў поўную сілу капалкі запрацавалі ў верасні. Праз тыдзень пасля пачатку навучальнага года да ўборкі далучыліся навучэнцы Лідскага каледжа. Старт быў дадзены на бульбяным палетку ўчастка “Гуды”. У чацвер, 8 верасня, з рання на полі каля вёскі Аўсядава шчыравалі дзве групы будучых спецыялістаў будаўнічай сферы – усяго 53 чалавекі.

– У баразне ўсё лепей, чым за партай, – спрытна збіраючы клубні, жартавалі лідчанка Аляксандра Трутнева (на здымку злева) і Марыя Крупень, якая на вучобу ў Ліду прыехала з Іўя (дарэчы, яны адзіныя дзяўчаты ў сваёй групе, астатнія 25 – хлопцы). – Да таго ж вопыт уборкі бульбы вялікі: у школе таксама ездзілі дапамагаць сельгас-прадпрыемствам, а любоў да гэтай гародніны яшчэ большая: любім і смажаную, і параную, і печаную бульбачку! Так што працуем ахвотна.

…Тэхніка збору бульбы простая і немудрагелістая. Глыбокі кошык, моцная спіна і спрытныя рукі – вось тры кіты добрага ўраджаю. Бо колькі бульбы ў гаспадарцы збяруць восенню, столькі і з'явіцца на прылаўках крам зімой. Падобная мэта апраўдвае любыя сродкі, нават адрыў ад вучобы.

1

– Нічога, навучэнцы паспеюць нагнаць прапушчаны матэрыял, – упэўнена выкладчык спецыяльнай дысцыпліны Лідскага каледжа Алена Пашкоўская. – Усё ж не першы год наша ўстанова дапамагае ва ўборцы бульбы, і праблем ніколі не было. Тым больш што адрыў ад навучальнага працэсу будзе зусім невялікі – лічы, 5 дзён: 12 і 13 верасня хлопцы і дзяўчаты на бульбу не паедуць – будуць вучыцца, а 19 верасня яны ўжо канчаткова сядуць за парты.

25

Навучэнцы Лідскага каледжа працуюць у дзве змены. Так, на гэтым тыдні з рання ў баразне стаялі будучыя спецыялісты будаўнічай сферы, пасля абеду – будучыя настаўнікі. На наступным тыдні праца будзе ладзіцца наадварот. Другакурснікі ўспамінаюць, што ў мінулым годзе за два дні яны зарабілі штосьці каля 100 тысяч (недэнамінаваных рублёў). “Капейкі, але і гэта «хлеб». Хаця лепш бы па вядру бульбы кожны дзень дазвалялі браць з сабой дамоў, але нельга”, – разважаў адзін з вучняў, які назваць сваё імя і сфатаграфавацца адмовіўся, спаслаўшыся на тое, што «занадта прыгожы і вядомы, каб лішні раз у газеце свяціцца».

4

Памочнік начальніка ўчастка “Гуды” РСУП “Саўгас “Лідскі” Тэрэса Бацяноўская патлумачыла гэта так: “Нельга браць за бясплатна, за грошы – калі ласка. Да ведама: бульба, якую бяруць дарослыя памочнікі: з “біржы”, прадпрыемстваў і арганізацый раёна, – абавязкова “пераводзіцца” ў грошы і вылічваецца з зарплаты”. Дарэчы, юных работнікаў Тэрэса Адамаўна ахарактарызавала як вельмі адказных і працавітых.

37

– Бульба для нас прадукт стратэгічны, – ада-звалася аб другім хлебе, як аб першым, Тэрэса Бацяноўская. – Вядома, прагназаваць ураджайнасць пакуль ранавата: уборка толькі пачалася. Але, думаю, 300 цэнтнераў з гектара збяром: пасля капалкі поле проста ўсыпана клубнямі... Садзім у асноўным «скарб» і «брыз» – гэтыя сарты самыя папулярныя і запатрабаваныя ў насельніцтва. Да кастрычніка ўсе работы павінны завяршыць. Перед игрой в азартных интернет клубах, посетителям сначала нужно зарегистрироваться на сайте, заполнив свои данные в специальную анкету. После они смогут свободно запускать любые игровые автоматы на деньги с выводом выигрышей через доступные платежные инструменты, используя разные виды валют. Деньги снимаются с депозита и быстро переводятся на счет игрока.

6

У Лідскім раёне бульбу вырошчваюць у шасці з дзевяці сельгаспрадпрыемстваў. Усяго пад гэтую культуру ў рэгіёне адведзена 560 гектараў плошчы.

208

9

11

1213

1415

19

1718

10

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться