Этыкеткі на прадукцыі пад брэндам «Лідскае» зараз – на беларускай мове

28 Апреля 2016 2383

Этыкеткі на беларускай мове зніклі са славутага лідскага піва яшчэ ў пачатку 90-х гадоў. Нядаўна родная мова зноў вярнулася на флагманскі прадукт адкрытага акцыянернага таварыства «Лідскае піва». Прадпрыемствам, да 140-годдзя заснавання, быў прадстаўлены новы прадукт – піва «Лідскае Легенда». Яно зварана па асаблівай рэцэптуры і цалкам адпавядае нямецкаму закону аб чысціні піваварэння: у склад прадукта ўваходзяць толькі традыцыйныя інгрэдыенты (вада, солад, хмель, дрожджы) без замутняльнікаў, кансервантаў і стабілізатараў. Піва «Лідскае Легенда» прысвечана заснавальніку прадпрыемства Носелю Пупко – легендарнай асобе ў маштабах не толькі нашага горада, але і Беларусі. Гэта, у прыватнасці, адлюстравана на новай этыкетцы – на ёй размешчаны подпіс аднаго з членаў сям’і Пупко. Яшчэ адзін важны момант, на чым мы зрабілі акцэнт напачатку: на этыкетцы флагманскага прадукту выкарыстана беларуская мова. Лицензионное казино онлайн приглашает всех любителей азартной игры насладиться новыми игровыми автоматами.А так же самыми разнообразными бонусными предложениями.В данном списке более 10 лицензионное казино онлайн лучших в Рунете.Заходите и выбирайте свое лицензионное казино для выигрышной игры.А кто не знает-самые большие выигрыши доступны именно в лицензионных клубах!

Мы пацікавіліся ў спецыяліста кампаніі: ці будзе этыкетка на беларускай мове і з подпісам прадстаўніка сям’і Пупко выкарыстоўвацца на іншых прадуктах ААТ «Лідскае піва» альбо яна распрацавана толькі для піва «Лідскае Легенда»? І даведаліся, што новы стыль будзе прыменены для ўсёй лінейкі гатункаў (сёння іх дзесяць) брэнда «Лідскае». Што ж тычыцца навага прадукту «Лідскае Легенда», то яго разліў адбыўся 15 красавіка, а на мінулым тыдні ён пачаў паступаць у продаж.

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться