На рынках у Лідзе назіраецца агародніна-ягадны бум

28 Июля 2018 2024

nnnnoooo890808Звычайна найлепшым часам, каб рабіць пакупкі садавіны і агародніны, з’яўляецца жнівень. Але сёлета надвор’е ўнесла ў лета свае карэктывы, і гэты найлепшы час настаў ужо зараз. Упэўніўся ў гэтым карэспандэнт “Лідскай газеты”, які днямі зазірнуў на рынак па вул. Камсамольскай і пацікавіўся, што і пачым.

Агуркі прадавалі па цане ад 50 капеек за вялікія да 1 рубля за маленькія (карнішоны), найбольш прыгодныя для марынавання. Таматы рэзка ўпалі ў цане. Іх можна было набыць у сярэднім за 1 рубель. 50-60 капеек каштавалі таматы нетаварнага выгляду, 1 рубель 50 капеек – прыгожыя экзэмпляры смачных сартоў накшталт малінаўкі. Капусту белакачанную прадавалі за 50-60 капеек (у залежнасці ад памеру качаноў), бульбу вялікую – за 50-60 капеек, моркву – па цане 1 рубель 50 капеек за кілю, буракі чырвоныя – за 1 рубель, цыбулю – таксама за 1 рубель. Перац салодкі каштаваў 1 рубель 80 капеек за кілаграм, баклажаны – 2 рублі, перац горкі – 30-60 капеек за штуку, часнок – 5 рублёў за кілю.

Экзатычныя фрукты крыху патаннелі, але не ўсе. Персікі прадавалі па цане ад 2 рублёў 50 капеек да 3 рублёў з паловай, нектарыны – за 4 рублі 50 капеек, вінаград зялёны – за 4 з паловай рублі, абрыкосы – па цане чатыры рублі за кілю, апельсіны – за 2 рублі 50 капеек, лімоны – за 4 рублі, бананы – за 2 рублі. Слівы прывазныя каштавалі 2-3 рублі за кілаграм, мясцовыя яшчэ толькі пачынаюць спець, іх можна было купіць у сярэднім па цане 1 рубель за кілаграм. Столькі ж каштавалі грушы. Яблыкі розных сартоў з мясцовай фермерскай гаспадаркі можна было набыць танна – па цане ад 50 капеек да 1 рубля. Кавуны прадавалі па цане 1 рубель за кілаграм, дыні – за 2 рублі 50 капеек.

Дары лесу, чарніцы, сёлета трымаюцца ў цане: літровы слоік іх можна было купіць за 3-4 рублі. Суніцы садовыя (буйныя, як вішні) прадавалі за 5 рублёў, а лясныя – па цане 4 рублі за кілаграм. Кілю ажыны можна было купіць за 3 рублі. Лісічкі (літровы слоік) прадавалі за 3 рублі. Вядро (10 літраў) алычы – за 5 рублёў, сямілітровае вядзерца чырвоных парэчак – за 3 рублі.

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться