Пт06222018

З нераўнадушшам і дабрынёй ствараецца прыгажосць

ДосугДа выхаду на пенсію Ала Мікалаеўна Хаміца ўсур’ёз нават не задумвалася, што час можна прысвячаць свайму захапленню. Усё сваё жыццё жанчына працавала і, якія б абавязкі ні выконвала, рабіла гэта грунтоўна, з усёй адказнасцю. У свой час працавала на заводзе “Оптык”, аператарам у вылічальным цэнтры, кантралёрам-касірам у ашчаднай касе.

16 год працы ў калгасе імя Мічурына – гэта асаблівы радок у біяграфіі. Спачатку была даяркай, затым загадчыцай фермы «Нецеч». У доказ сваіх слоў Ала Мікалаеўна дастала з альбома выразку з газеты. На пажаўцеўлай ад часу паперы артыкул пад назвай “Ідучыя ўгору” – гэта пра той перыяд, калі пад кіраўніцтвам Алы Мікалаеўны калектыў фермы стараўся працаваць належным чынам, адсюль і надоі, і прыбаўленні ў вазе жывёл. “Шмат даводзілася працаваць, – прыгадвае Ала Мікалаеўна. – Зранку на ферму пойдзеш, позна прыйдзеш, ручной працы было нямала, я нават сама абкошвала ферму, мне гэта работа падабалася”. Апошнія гады Ала Мікалаеўна працавала сацыяльным работнікам, мо і сёння яшчэ працягвала б гэта рабіць (вельмі прывязаныя былі да яе падапечныя), але ўласнае здароўе не дазволіла працягнуць гэтую няпростую не толькі ў маральным, але і ў фізічным плане работу.

І калі прыйшоў момант выходзіць на заслужаны адпачынак, само сабой з’явілася захапленне, спачатку гэта было арыгамі. Для стварэння папяровых фігурак часу трэба было нямала. Па вялікім жа рахунку, захапленне – таксама праца, але ўжо іншага кшталту. Ты робіш тое, што прыносіць асалоду і задавальненне табе асабіста. Добра, калі гэта яшчэ і іншым падабаецца. Ідэальны ж расклад – калі тваё захапленне падтрымліваюць твае блізкія. І ў Алы Мікалаеўны менавіта такі варыянт: і муж, і дочкі, а цяпер і ўнукі добра матывуюць на стварэнне новых рэчаў, дачка напярэдадні Новага года папрасіла зрабіць санкі на стол, каб класці ў іх пячэнне.

Увогуле, большасць рэчаў, зробленых таленавітым майстрам, прыкладнога значэння. Кашпо для кветак, вазы для цукерак і садавіны, кошык для бялізны… Гледзячы на гэтыя вырабы, цяжка здагадацца, што выраблены яны з газет… Ды нават ведаючы гэта, цяжка ўсвядоміць, што асноўны матэрыял для вырабу прыгожых, функцыянальных рэчаў – газетная папера.

IMG 7859IMG 7865

– Наколькі ж яны трывалыя? – не ўтрымліваюся ад пытання.

– Неяк я зрабіла кармушку для птушак, дык яна тры гады вісела на вуліцы і не мяняла свой выгляд, – адказвае мая суразмоўца.

Што ж, калі такія прыродныя фактары, як дождж, снег, сонца, вецер, не адразу прывялі ў нягоднасць сталоўку для птушак, вырабленую рукамі чалавека, ды з такога далікатнага, на першы погляд, матэрыялу, то дакладна, што ў больш спрыяльных, хатніх умовах, як кажуць, зносу такім рэчам няма.
– Але ж папера – гэта проста аснова, я яе апрацоўваю марылкай, потым грунтую, пасля пакрываю лакам, – тлумачыць жанчына.

І я разумею, што працэс ператварэння газетнай паперы ва ўнікальную рэч няхуткі і няпросты. Тым больш што гэта толькі тэхналагічны працэс, а без творчасці тут аніяк, бо прыгажосць не можа быць вынікам рашэння тэхнічных момантаў. Дастаткова зірнуць на рэчы (а іх у кватэры Алы Мікалаеўны шмат), каб зразумець: захапленне – гэта тое, што радуе не толькі майстра.

Гэта магчымасць праводзіць час з цікавасцю і карысцю, ствараць новыя рэчы, у якія ўкладзены цяпло рук і душы. І так ва ўсім. Усё, да чаго дакранаюцца рукі жанчыны, ператвараецца ў прыгожыя рэчы, выпеставаныя кветкі, дагледжаныя тэрыторыі.

Каля дома жанчыны, проста пад вокнамі кватэры, у пасёлку Першамайскім таксама створаны куток прыгажосці. Цяпер хоць і не сезон, а дэкаратыўныя фігуркі з падручнага матэрыялу ўпрыгожваюць участак зямлі. Такі вось характар у Алы Мікалаеўны – неабыякавы да таго, што адбываецца навокал. Як гаворыць сама гаспадыня: “Часу на размовы і плёткі ў мяне няма – столькі ўсяго карыснага яшчэ хочацца зрабіць”.

IMG 7857

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить

 

Наши блоги: 

Из личного блокнота

petrul
Блог Людмилы Петрулевич

Открытый микрофон

pin
Блог Жанны Пиневской

Строчки без точки

Русилевич
Блог Виктории Русилевич

Между делом

kudr
Блог Татьяны Кудряшовой

Житейский перекресток

Каральчук
Блог Татьяны Каральчук