Вт10172017

У Лідскім гісторыка-мастацкім музеі гасцююць героі беларускіх казак, міфаў і легенд. Аднаго з іх вы можаце забраць дамоў (фота)

1Багоў грэцкага Алімпу мы пералічым з зачыненымі вачыма. Аб тым, хто такія пакемоны або хобіты, ведаем дакладна. На бонсціках так і наогул усе звар’яцелі – істэрыя з фігуркамі на ліпучцы накрыла не толькі дзяцей, але і дарослых… Усё гэта толькі пацвярджае: казачны прадукт, узяты з мінулага або прыдуманы сёння, пры правільным выкарыстанні ідзе на ўра. Але што нам вядома пра персанажаў беларускага фальклору? Паціскаеце плячыма? А між тым, будні нашых продкаў яркімі ўражаннямі напаўнялі болей за 400 прадстаўнікоў паралельнага свету.

Пра іх ідзе гаворка ў двухтомніку беларускага фальклору і ў кнізе «Чароўны свет: з беларускіх міфаў, паданняў i казак», ілюстрацыі да якіх афармляў вядомы беларускі графік Валерый Слаук. Пасля таго, як Валерый Пятровіч візуалізаваў персанажаў беларускіх міфаў на паперы, таленавіты скульптар Антон Шыпіца “ажыццявіў” іх у прасторы, стварыўшы аб’ёмныя фігуры. Малюнкі Слаука, скульптуры Шыпіцы і склалі аснову выставы «Старыя героі – новы свет. Героі беларускіх казак, міфаў і легенд», якая сёння экспануецца ў зале Лідскага гісторыка-мастацкага музея.

Змест выставы накіраваны ў мінулае – у культуру і гісторыю, а вось форма звернутая ў будучыню. Як патлумачыў у інтэрв’ю журналісту “Лідскай газеты” яе аўтар і арганізатар Павел Арлоў, графікай і скульптурай сёння ўжо нікога не здзівіш. Таму і было прынята рашэнне перанесці старажытнае ў іншую плоскасць – сучаснага, зразумелага, крэатыўнага. З гэтай нагоды Павел, які да таго ж працуе айцішнікам, распрацаваў віртуальную гульню, якая не толькі пераносіць у свет беларускай міфалогіі, але і дазваляе зазірнуць за грань рэальнага свету, сутыкнуцца лоб у лоб з ажыўшымі героямі беларускіх казак, міфаў і легенд.

2419

22

– Знаёмства з экспанатамі праз камп’ютарную гульню – форма дастаткова перадавая, – адзначыла навуковы супрацоўнік Лідскага гісторыка-мастацкага музея, куратар выставы Вольга Піліпчук. – Але што тычыцца дзяцей, то для іх яна больш зразумелая, чым графіка або скульптура. І такі сінтэз старога і новага вельмі цікавы. Інавацыйным з’яўляецца і другі момант: самыя скульптуры не падпісаны, таму, каб даведацца, хто гэта: зюзя або дамавік, напрыклад, – наведвальніку выставы трэба абавязкова азнаёміцца з малюнкамі, унізе якіх ёсць падрабязныя апісанні. Такі вось квэст.

26

27

25

2

– Выстава разбаўляе асноўны праект – LIPA.CLUB, мэтай якога з’яўляецца папулярызацыя беларускага сучаснага мастацтва ў свеце, – распавёў Павел Арлоў. – Пагадзіцеся, тыя, хто правільна выкарыстаў сваю міфалогію, сёння зарабляюць мільярды. Узяць таго ж Гары Потэра або Русалачку. Палякі наогул стварылі адну з самых папулярных камп’ютарных гульняў «Вядзьмак», якая ў свой час стала гульнёй года. У Беларусі таксама ёсць свая міфалогія, якая можа прыносіць мільёны даляраў нашай эканоміцы роўна гэтак жа, як і ў іншых краінах, дзе падобныя кірункі ўжо развіты. Адзенне, сувеніры, турыстычныя маршруты, камп’ютарныя гульні і кнігі – варыянтаў шмат. Што тычыцца нас, стваральнікаў праекта LIPA.CLUB, мы ўжо адздымалі мультфільмы, стварылі камп’ютарную гульню. Але ж галоўным козырам лічым скульптуру. Прагучыць нясціпла, але такой калекцыі няма ні ў каго. І наша задача зрабіць яе як мага большай.

5

89

16

17

Хутка планы агучваюцца, ды не хутка справа робіцца. Для стварэння аднаго персанажа скульптару Антону Шыпіцу патрабуецца каля 2-3 месяцаў – дастаткова складаная тэхналогія. Таму сёння ў калекцыі пакуль 12 фігур.

1011

1514

2123

76

12

13

28

329

4

***

Гульня «Лідскай газеты» «Шанец для шчасліўчыка»

І ў чытачоў “Лідскай газеты” ёсць магчымасць ажывіць уласную кватэрную прастору невялікай постацю аднаго з персанажаў. Для гэтага трэба правільна адказаць на пытанні гульні “Шанец для шчасліўчыка”.

1. Сядзібны дух, які жыве ў збудаванні для сушкі снапоў перад малацьбою або ў печы, – гэта…

А. Зюзя.

Б. Дзедка.

В. Ёўнік.

Г. Лазавік.

2. Ён дапамагаў сялянам у палявых справах, а калі бачыў безгаспадарчасць, то мог пакараць неўраджаем.

А. Дабраахвочы.

Б. Дзедка.

В. Жыцень.

Г. Дамавік.

3. Злыдні – гэта…

А. Назойлівыя і неадчэпныя нячысцікі, якія жывуць і дзейнічаюць паасобку.

Б. Нячысцікі, варожыя духі, якія насылаюць на чалавека няшчасці.

В. Злыя духі, якія катаюцца па начах на конях.

Г. Такіх у беларускай міфалогіі не існуе.

Правільныя адказы на пытанні можна даць у чацвер, 10 жніўня, з 9.00 да 10.00 па тэлефоне 52-66-74. Пераможца будзе абраны шляхам спецыяльнага камп'ютарнага прыкладання – генератара выпадковых лікаў.

Што тычыцца выставы «Старыя героі – новы свет. Героі беларускіх казак, міфаў і легенд», якая спалучае ў сабе як класічныя формы – графіку, скульптуру, так і сучасныя інтэрактыўныя тэхналогіі, у Лідскім гісторыка-мастацкім музее яна прабудзе да 10 верасня.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить

 

Наши блоги: 

Из личного блокнота

petrul
Блог Людмилы Петрулевич

Открытый микрофон

pin
Блог Жанны Пиневской

Строчки без точки

rus
Блог Виктории Русилевич

Между делом

kudr
Блог Татьяны Кудряшовой

Житейский перекресток

Каральчук
Блог Татьяны Каральчук