Чт11232017

У Лідзе некалькі сот чалавек спявалі купальскія песні і шукалі папараць-квету (фота)

71З 6-га на 7-га ліпеня беларусы адзначылі адно з самых старажытных і вясёлых святаў – Купалле. Як вядома, у гэту ноч усё набывае чароўную сілу. Гэтым умела скарысталіся лідчане і “начарадзейнічалі” свята з рабочага чацвярга на выхадную суботу. Зрэшты, мясцовыя жыхары і госці горада такому пераносу былі толькі рады, што і пацвердзілі сваёй прысутнасцю – людзей каля сцен Лідскага замка было сапраўды шмат. І хоць гулянне не доўжылася ўсю ноч, як таго патрабуе традыцыя, прайшло яно даволі маштабна: з песнямі, танцамі, пляценнем вянкоў, вогнішчам і, канешне, пошукам папараць-кветкі.  

– Гэтае прыгожае летняе свята – Купалле – мы адзначаем ужо чацвёрты раз, – распавяла метадыст Лідскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Ганна Некраш. – Штогод стараемся знайсці нейкія новыя формы, каб утрымаць зацікаўленасць. Таму сёлета прапанавалі гасцям свята квэст “У пошуках папараць-кветкі”. Гульня ўключала ў сябе пяць прыпынкаў з рознымі выпрабаваннямі, якія абавязкова трэба было праходзіць паэтапна: усе заданні "завязаныя" паміж сабой. І толькі на пятым, заключным, этапе ўдзельнік атрымліваў нават не адказ, а падказку, дзе канкрэтна знаходзіцца чароўная кветка.

16

17

Барацьба за трафей развярнулася сапраўдная. Дзясяткі людзей розных узростаў адправіліся на пошукі квітнейючай папараці. Удача ўсміхнулася выкладчыку пачатковых класаў СШ №11 Алене Толкун (унізу на здымку крайняя справа), якая літаральна на некалькі секунд апярэдзіла каманду з дзяцей. Але бачачы расчараванне ў іх вачах, яна аддала трафей ім.

38

– Мне зусім не шкада раставацца з кветкай, – патлумачыла жанчына. – Дзеці павінны верыць у добрае, а навучыць іх гэтаму можна толькі асабістым прыкладам.

18

1921

Калі квітнеючая папараць былаў адна, то полявых кветак – цэлыя букеты. Вось толькі насілі іх не ў руках, а, згодна традыцыі, на галаве. Канешне, размова ідзе пра вянкі. Іх можна было набыць "пад заказ" непасрэдна на свяце. Майстры з розных сельскіх дамоў культуры на вачах у "кліента" ўвасаблялі ўсе яго задумкі і пажаданні. Каштавала галаўное кветкавае ўпрыгожванне ўсяго 2 рублі. Але не ўсе былі гатовыя растацца нават з гэтай невялікай сумай. І не столькі з-за эканоміі. Напрыклад, дзесяцігадовая Дар'я Раманава на Купалле прыйшла са сваім вянком. Палявыя кветкі яна набрала на лузе ў Бярозаўцы. “Плесці вянок самой куды цікавей, чым купляць гатовы. Тым больш, што тэхніка вельмі простая, ёй мяне навучыла яшчэ выхавацельніца ў дзіцячым садзе”, – не без гонару расказала дзяўчынка.

32

Згодна з купальскай традыцыяй вянкі пускалі на ваду. І варажба на наканаванага была тут ні пры чым. Лідскія купальскія “нявесты” гэты абрад разглядалі хутчэй як нейкую цікавую забаўку, якая дорыць выдатны настрой. 

43

39

Аднак Купалле – гэта не толькі вянкі і папараць-кветка. Гэта яшчэ і асаблівая атмасфера, якую ствараюць у тым ліку аматарскія калектывы. Сапраўдным упрыгажэннем свята сталі выступленні мясцовых артыстаў, а таксама гасцей нашага горада – ансамбля беларускай песні з літоўскага горада Клайпеды "Купалінка".

4445

50

7

Было на свяце месца і пацехе. Найбольш актыўныя спаборнічалі ў сіле і спрыту: перацягвалі канат, біліся подушкамі, развучвалі “Кракавяк” – прымалі ўдзел ва ўсіх прапанаваных арганізатарамі забавах. Людзей не пужаў нават дождж, які то пачынаўся, то сціхаў.

5859

55

23

24

Традыцыйнае свята маладосці і жыцця – Купалле – у Лідзе сустракалі з радасцю, добрым настроем, а хтосьці яшчэ і з належным беларускім каларытам. Прыкметна сярод астатніх вылучыліся тры прыгажуні, апранутыя ў вышытыя арнаментам белыя кашулі. "Гэта мая ручная праца, – трохі саромеючыся ўвагі журналіста, распавяла Вікторыя Місура, мама выдатных дачок – Кацярыны і Віталіны. – Я цяпер знаходжуся ў дэкрэтным адпачынку з малодшым сынам Жэнем, у вольны час займаюся вышыўкай. Схемы арнаменту вывучаю ў Інтэрнэце, па спецыяльнай літаратуры. Але вышыванка – гэта не даніна модзе, а жаданне прышчапіць дзецям любоў і павагу да нашых беларускіх традыцый. Хачу, каб яны ведалі сваю гісторыю, нацыянальныя асаблівасці і звычаі. Па гэтай жа прычыне мы сёння тут, на Купаллі”.

49

Кульмінацыяй лідскага Купалля стала традыцыйнае вогнішча, якое развялі на беразе возера. Знайшлося нават некалькі смелых (ці ўсё-такі безразважных?!), хто пераскочыў праз яго. Але большасць у мэтах бяспекі проста назіралі за языкамі пламенія, якія не проста сагравалі, а па-сапраўднаму пяклі. Моладзь нават жартавала, што гэта адзінае месца, дзе сёлета можна атрымаць хоць нейкі загар.

66

75

79

…Верагодна, цяпер ужо нікому не ўдасца паўтарыць увесь комплекс купальскіх абрадаў: час унёс свае карэктывы ў старажытны язычніцкі звычай. Сёння людзі не збіраюць гаючую расу, не барануюць дарогу, у надзеі па слядах выявіць вясковую ведзьму – Купалле арганізуюць спецыялісты дзяржаўных устаноў, а ад начнога паскуддзя замест традыцыйных абярэгаў абараняюць супрацоўнікі міліцыі. Таямнічая ноч зносін з тагасветным светам ператварылася проста ў вясёлае свята, але вельмі любімае і заўсёды чакаемае.

1

2

2

2

9

46

2

2

1213

15

35

33

34

36

36

36

36

36

36

36

36

36

36

36

36

36

36

36

36

4665

51

6364

60

61

62

20

40

41

42

67

69

7072

Цяпер дэталі старажытнага таямніцы купальскай ночы не сатруцца ў стагоддзях: усе свае дзеянні юнакі і дзяўчаты фіксуюць на тэлефон, каб вылажыць у соцсеткі. 

73

74

74

74

74

74

74

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить

 

Наши блоги: 

Из личного блокнота

petrul
Блог Людмилы Петрулевич

Открытый микрофон

pin
Блог Жанны Пиневской

Строчки без точки

rus
Блог Виктории Русилевич

Между делом

kudr
Блог Татьяны Кудряшовой

Житейский перекресток

Каральчук
Блог Татьяны Каральчук