Пн12182017

Сёння ў аграгарадку Ганчары адбыўся раённы конкурс «Звініць каса – жыве вёска» (фота)

КосцыСёння раніцай цішыню ганчарскіх прастораў парушыў звон шматлікіх кос. Адзінаццаць удзельнікаў з розных населеных пунктаў нашага раёна паказалі, на што здольныя яны і самая галоўная на вёсцы прылада працы. Пакуль вастрылася лязо кос, святочны настрой мясцовым жыхарам, якія сабраліся пабалець за сваіх, задаваў ансамбль народнай музыкі “Гудскі гармонік”.

Чым жа так прывабіла ўсіх нас гэтае мерапрыемства? Па-першае, праводзіцца яно ў другі раз і яшчэ толькі пачынае набіраць абароты (жадаючых прыняць у ім удзел, памерацца сіламі, паказаць тонкасці кашэння ўсё больш). Па-другое, шмат хто з нас праводзіў летнія канікулы ў бабуль, і сенакосы  добра знаёмы этап сельскагаспадарчага цыклу. Не “насянуеш” для кароўкі – будзеш узімку без малака. А па-трэцяе, касьба на вёсцы – не знясільваючае маханне косамі, не проста зразанне травы, натужлівая праца, а сапраўдны святочны рытуал, у які ўкладваліся думкі і нават пачуцці. Светлае, вольнае, шырокае, як у маёй вёсачцы Залейкі, абрамленае лясным гушчаром поле станавілася месцам для сустрэчы суседзяў, а сама трава шмат дзе прымянялася.

– У гэты перыяд скошаная трава вельмі карысная, – расказвае загадчыца філіяла “Ганчарскі Дом культуры” Ганна Булай. – Яна захоўвае ўсю сваю прыродную сілу, а яшчэ -- надта духмяная. Звычайна сеннікі ў вёсках (так называлі матрасы) набіваліся добра высушаным асотам, скошаным на берегах рэк, а падушкі – мяккай травой. Таму нядзіўна, что падушку дзяўчаты звалі не інакш як сяброўка.

У народзе кажуць: ”Сенакос багаты на вострую касу”. Пакуль журы рыхтавалася даць старт конкурсу, яго удзельнікі рыхтавалі косы. Некалькі хвілін падрыхтоўкі, і касьба пачалася. Крок за крокам рабіліся пракосы, трава роўнымі радамі лажылася на зямлю. Хтосьці з удзельнікаў быў ужо наперадзе, а некаторыя і не збіраліся спяшацца.

– Сённяшні не зусім звычайны конкурс паказаў: уменне касіць уручную – на цяперашні час ужо нямала, – зазначыў карэспандэнту раёнкі старшыня Лідскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Аляксандр Марсаў.  – Мы ацэньвалі хуткасць, якасць (вышыню касьбы пасля пракосу), чысціню, а таксама эстэтычны выгляд пракосу.

Касцы са сваёй працай справіліся. У выніку першае месца па праве дасталося самаму сталаму ўдзельніку – васьмідзесяцідвухгадоваму жыхару Ганчароў Івану Матусевічу, другое – жыхару аграгарадка Гуды Станіславу Ждонцу, трэцяе раздзялілі жыхар Ваверкі Іван Кароль і Яўген Каранюк з Крупава. Асабісты падарунак і апладысменты падарылі гледачы адзінай жанчыне – Марыі Бальцэвіч з Гудаў.

Для ўдзельнікаў свята ў гэтую цёплую суботнюю раніцу гучалі прыгожыя народныя песні, а каля імправізаванай сцэны быў накрыты шыкоўны стол. Людзі частаваліся і зазначалі: “Усе смачна. Як кажуць па-вясковаму!”

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить

 

Наши блоги: 

Из личного блокнота

petrul
Блог Людмилы Петрулевич

Открытый микрофон

pin
Блог Жанны Пиневской

Строчки без точки

rus
Блог Виктории Русилевич

Между делом

kudr
Блог Татьяны Кудряшовой

Житейский перекресток

Каральчук
Блог Татьяны Каральчук