Чт04262018

«Шанец для шчасліўца»: вынікі гульні

ДіскоЧас, адведзены пад гульню “Шанец для шчасліўца”, якая праводзілася ў рэдакцыі “Лідскай газеты” у чацвер, 2 ліпеня, праляцеў вельмі хутка. Мабыць таму, што тэлефон не змаўкаў ні на хвіліну – усяго паступіла каля 30 званкоў. На жаль, не ўсе, хто дазваніваліся, правільна адказвалі на пытанні. Але перад тым, як раскрыць карты і назваць імёны пераможцаў, нагадаем тэму гульні і заданні.

“Шанец для шчасліўца” “Лідская газета” праводзіла сумесна з раённым цэнтрам культуры і народной творчасці і ён быў прымеркаваны “Дыскатэцы 80-90-х”, якая адбудзецца 4 ліпеня ў Лідскім замке (пачатак у 23.00).

А правільныя адказы на пытанні такія: Купалле прымеркавана да такой астранамічнай з’явы, як летняе сонцастаянне. Магічны агонь, з дапамогай якога распальвалася святочнае купальскае вогнішча, называецца зніч. Традыцыйная купальская святочная страва – кулага (аўсяны кісель з ляснымі ягадамі). У 2004 годзе ў Лідзе выступіў гурт «Boney М», пік папулярнасці якога прыйшоўся на пачатак 80-х гадоў. Песню «Крошка моя» выканала група «Руки вверх». Кампазіцыя стала сапраўдным хітом 90-х.

А цяпер імёны пераможцаў: Вальга Малайла, бухгалтар ВУ “Лідамежрайгаз”, Марына Духаніна, супрацоўнік Белаграпрамбанка, Вера Коршун, пенсіянерка з вёскі Малэйкаўшчына, Людміла Астапенка, кладаўшчык мэблевай фабрыкі ТАА “Стыль”, брат і сястра Лізавета і Владыслаў Ціханавы, навучэнцы СШ № 16. Віншуем пераможцаў!

Нагадваем, так як гульня праводзіцца напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, а ў суботу, 4 ліпеня, газета не выходзіць, свае прызы пераможцы павінны забраць сёння да 16.00 у рэдакцыі “Лідскай газеты” па адрасе: вул. Ленінская, 48.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить

 

Наши блоги: 

Из личного блокнота

petrul
Блог Людмилы Петрулевич

Открытый микрофон

pin
Блог Жанны Пиневской

Строчки без точки

Русилевич
Блог Виктории Русилевич

Между делом

kudr
Блог Татьяны Кудряшовой

Житейский перекресток

Каральчук
Блог Татьяны Каральчук