4 ліпеня ў Лідскім замку адбудзецца «Дыскатэка 80-90-х». Выйгравай білеты!

01 Июля 2015 2559

4 ліпеня ў Лідскім замку адбудзецца “Дыскатэка 80-90-х”. У праграме рэтрамарафона выступленне ды-джэяў з запальнымі, танцавальнымі хітамі тых гадоў, вогненна-піратэхнічнае шоу ад тэатра агню «Bealtaine» (г. Мінск), выступленне танцавальнага калектыву «EIVA Show Group», перфоманс, live improvisation (саксафон), танцавальнае суправаджэнне GO-GO ladis і шмат іншага.

Вы таксама можаце стаць удзельнікам свята, прычым абсалютна бясплатна. Для гэтага трэба правільна адказаць на пытанні гульні «Шанец для шчасліўца», якую мы праводзім сумесна з раённым цэнтрам культуры і народнай творчасці, дачакацца вынікаў жараб'ёўкі – і адзін з чатырох запрашальных білетаў у вас у кішэні. Паехалі!

 

 

1. Да якой астранамічнай з’явы прымеркавана Купалле?

а. Вясновага раўнадзенстваб. Восеньскага раўнадзенствав. Летняга сонцастаянняг. Праходу Венеры па сонечнаму дыску

2. Як называўся магічны агонь, з дапамогай якога распальвалася святочнае купальскае вогнішча?

а. Знічб. Багачв. Пугачг. Таўкач

3. Як называецца традыцыйная купальская святочная страва?

а. Клёцкіб. Кулагав. Верашчакаг. Бабка

4. Пік папулярнасці гэтай замежнай групы прыйшоўся на пачатак 80-х гадоў. У 2004 годзе калектыў выступіў у Лідзе. Пра каго ідзе гаворка?

а. «Boney М»б. «Baccara»в. «Modern Talking»г. «Army of Lovers»

5. У выкананні якой папулярнай музычнай групы песня «Крошка моя» стала хітом 90-х?

а. «Ласковый май»б. «Дюна»в. «Отпетые мошенники»г. «Руки вверх»

Свае варыянты адказаў можна назваць у чацвер, 2 ліпеня, з 9.00 да 10.00, патэлефанаваўшы ў рэдакцыю «Лідскай газеты» па нумары 52-66-74. У сувязі з тым, што ў суботу, 4 ліпеня, газета не выходзіць, аб сваёй перамозе, якая вызначыцца шляхам жараб’ёўкі, чытачы змогуць даведацца ў чацвер, 2 ліпеня, пасля 11.00 на нашым сайце. Дадаткова імёны пераможцаў будуць паведамлены ім па тэлефоне ў гэты ж дзень з 10.00 да 11.00. Правільныя ж адказы на пытанні будуць апублікаваны ў сераду, 8 ліпеня. Жадаем поспеху!

Свае прызы шчасліўцы змогуць забраць адразу ў дзень гульні да 16.00 у аддзеле рэкламы ДУ «Рэдакцыя «Лідская газета» па адрасе: вул. Ленінская, 48.

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться