Вт07172018

Па запрашэнні «Лідскай газеты» запрашаюць «Жанчыны-чараўніцы»

женщиныНямала жыве ў нашым горадзе жанчын, якія свой вольны час прысвячаюць занятку дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам. Жанчын, якія ўкладваюць усю сваю душу і фантазію ў нежывыя рэчы, ствараючы прыгожыя і цудоўныя вырабы. Прыгажосць і чараўніцтва жаночай творчасці каторы дзень запар сканцэнтраваныя ў аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры Лідскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. 20 лютага тут пачала дзейнічаць тэматычная выстава.

У экспазіцыі «Жанчыны-чараўніцы» прадстаўлены работы 18 мясцовых майстрых, усе яны выкананы ў розных тэхніках (вышыўка, бісерапляценне, роспіс, валенне з воўны, вязанне кручком, тэкстыльныя вырабы, фларыстыка і г. д.). Сярод экспанатаў – самыя разнастайныя вырабы і сувеніры, дэкаратыўныя падушкі, кошыкі, сумачкі, лялькі, прадметы побыту, а яшчэ, канешне, «букеты» кветак.

– Выстава «Жанчыны-чараўніцы» традыцыйная, – расказвае арганізатар і адказны за дзейнасць выставы, малодшы супрацоўнік аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Марына Савіцкая. – Ужо трэці год гэтае мерапрыемства аб'ядноўвае і збірае актыўных, творчых, таленавітых жанчын горада. Што тычыцца наведвальнікаў, як заўжды, яны змаглі не толькі пазнаёміцца з творчасцю прыгожай паловы нашага рэгіёна, але і прыняць удзел у майстар-класах. Сёлета гэта былі макрамэ, арыгамі і маляванне каляровай соллю ў бутэльках.

Марына Савіцкая акцэнтавала ўвагу на тым, што сярод удзельніц выставы ў гэтым годзе шмат пачаткоўцаў. Прычым многія самі праявілі жаданне паспрабаваць свае сілы, адгукнуўшыся на анонс-запрашэнне ў «Лідскай газеце». «Так што раёнку можна смела называць нашым суарганізатарам», – падзякавала «Лідскай газеце» Марына Вячаславаўна.

женщины

…Калі надвор'е на вуліцы вас не задавальняе і вельмі хочацца вясновага і сонечнага настрою, тады вам абавязкова варта зазірнуць на выставу «Жанчыны-чараўніцы». Экспазіцыя працягнецца да 20 сакавіка.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить

 

Наши блоги: 

Из личного блокнота

petrul
Блог Людмилы Петрулевич

Открытый микрофон

pin
Блог Жанны Пиневской

Строчки без точки

Русилевич
Блог Виктории Русилевич

Между делом

kudr
Блог Татьяны Кудряшовой

Житейский перекресток

Каральчук
Блог Татьяны Каральчук