Супрацоўнікі раённага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры навучылі жыхароў і гасцей Ліды вышываць родныя узоры (фота)

02 Июля 2018 919

14Так заведзена сярод беларусаў: на святы прыбіраць дом ва ўсё самае лепшае. Вось і сёння супрацоўнікі Лідскага раённага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры прадэманстравалі сваім наведвальнікам самае лепшае, што захоўваецца ў фондах. Гэта, вядома, і ручнікі, і посцілкі, і касцюмы, і карціны – усё беларускае, традыцыйнае, а таму– роднае.

– Такім чынам мы далучыліся да свята родных узораў, – распавяла малодшы навуковы супрацоўнік Лідскага раённага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Марына Савіцкая. – Экспазіцыя складаецца з рэчаў, якія нам перадалі жыхары Ліды і Лідскага раёна, а таксама рэчаў, якія мы стваралі самі – па расказах і апісаннях носьбітаў таго ці іншага рамяства. Да прыкладу, ўзоры на вопратцы. Іх наносілі не дзеля прыгажосці. Узор з'яўляўся абярэгам, абаронай. Пра ўсё гэта мы расказвалі сваім наведвальнікам. Бо гэта наша гісторыя, наша культура, наш шлях да незалежнасці. Усё гэта мы стараемся адраджаць.

На працягу дня ў аддзеле таксама прайшлі майстар-класы па ткацтве, вышыўцы.

1315

12

86

10

11

45

17

18

16

23

1

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться