Ліда далучылася да Дня вышыванкі (фота)

02 Июля 2018 1045

10Другі год запар Беларусь адзначае Дзень вышыванкі. Другі год запар да гэтай акцыі далучаюцца і лідчане. Сёння актывісты раённай грамадскай арганізацыі ГА “БРСМ” павязвалі мінакам рознага ўзросту стужачкі з беларускім арнаментам.

Надвор'е адкарэктавала запланаваны першапачаткова “маршрут” мерапрыемства і перанесла акцыю з вуліцы – са сквера каля Лідскага райвыканкама, у памяшканне – краму “Дом гандлю”. Менш чым за паўгадзіны валанцёры моладзевай арганізацыі раздалі яе наведвальнікам парадка двухсот “вышыванак”.

– Здавалася б, невялікая стужачка, але наколькі яна каштоўна: у ёй увабраны нашы, беларускія, традыцыі і культура, – адзначыла сакратар першаснай арганізацыі ГА “БРСМ” Лідскага каледжу Наталля Ксенз. – Заўтра Беларусь адзначыць Дзень Незалежнасці. Асабіста для меня гэта нагода яшчэ раз задумацца пра гісторыю, успомніць, што і хто спрыяў нашай незалежнасці.

8

– А для мяне Дзень Незалежнасці заўсёды двайное свята, – далучылася да размовы пенсіянерка Ірына Клебека. – Вось ужо 17 гадоў запар мая ўнучка Таццяна 3 ліпеня адзначае Дзень нараджэння, заўтра мы будзем віншаваць яе з паўналеццем.

1213

Як адзначылі ў раённай арганізацыі “БРСМ”, ініцыятыва правядзення свята “Дзень вышыванкі” напярэдадні Дня Незалежнасці за два гады існавання стала добрай традыцыяй, накіраванай на папулярызацыю нацыянальнай культуры, пашырэнне духоўнага свядомасці беларусаў і захаванне злучальнай ніткі пакаленняў.

4

4

1213

1213

4

4

1213

4

4

4

4

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться