У Лідскім дзяржаўным музычным каледжы прайшоў Тыдзень спорту і здароўя

25 Сентября 2015 1847

Што ні дзень, то тут быў суцэльны пазітыў... Спачатку навучэнцам прапанавалі абменьваць усмешкі на цукеркі. Можна ўявіць, колькі ўсмешак з’яўлялася ў памяшканнях каледжа! Імі, усмешкамі, дзяўчаты і хлопцы віталі сваіх выкладчыкаў. Здаецца, дробязь, але ж як прыемна! А потым навучэнцаў запрасілі на прагляд фільма – “Маша і Мядзведзь”, які, напэўна, нікога не можа пакінуць раўнадушным.

Увогуле, адміністрацыя і педагогі распрацавалі насычаную пазітыўную праграму. Так, у навучальнай установе прайшоў шэраг спартыўных спаборніцтваў, адбылася сустрэча з урачом-валеологам. А для першакурснікаў арганізавалі экскурсію ў Лядовы палац і катанне на каньках. На катку зноў жа не было раўнадушных. Можна ўпэўнена казаць: многія маладыя людзі пасля гэтага прыйдуць сюды яшчэ не адзін раз. Ну а завяршыўся тыдзень таксама нестандартна і пазітыўна – вулічным фітнэсам. На спартыўнай пляцоўцы каледжа ўсе жадаючыя навучэнцы змаглі атрымаць добрыя эмоцыі і зарад здароўя.

Прынамсі, здаровы лад жыцця і пазітыў у музычным каледжы – добрая традыцыя. Як расказала карэспандэнту “Лідскай газеты” намеснік дырэктара Аксана Вялікіна, сёлета на сродкі апякунскага савета закуплены і ўстаноўлены ў інтэрнаце спартыўныя трэнажоры. І гэта яшчэ не ўсё: навучальны год толькі пачаўся, у каледжы многа праектаў і планаў менавіта па падтрыманні здаровага ладу жыцця.

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться