У Лідскім раёне за парты 1 верасня сядуць каля 15 400 школьнікаў, а сёння апошні дзень лета

31 Августа 2020 1160
Па папярэдняй інфармацыі ўпраўлення адукацыі райвыканкама, 1 верасня першы ў жыцці школьны званок прагучыць для амаль 1600 юных жыхароў горада і звыш 140 хлопчыкаў і дзяўчынак сельскай мясцовасці. 

Усяго ж за парты 34 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі нашага раёна сядуць каля 15 400 школьнікаў.

Пажадаем жа ім грунтоўных ведаў і добрых адзнак!

Пакуль Даша Пышынская (на здымку) яшчэ выхаванка дзіцячага садка, а ўжо ў аўторак яна стане першакласніцай. Разам з Дашай упершыню адчыняць дзверы сярэдняй школы №9 яшчэ сем дзясяткаў сённяшніх дашкалят.



Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться