У лідскіх выпускнікоў ужо ёсць першыя 100-бальныя сертыфікаты!

08 Июля 2020 2260

Першыя вынікі цэнтралізаванага тэсціравання ў чарговы раз пацвярджаюць высокі ўзровень ведаў школьнікаў Лідчыны. 

У дваіх навучэнцаў ужо ёсць 100-бальныя сертыфікаты! Сто балаў па беларускай мове атрымалі выпускнік сярэдняй школы №13 Антон Насовіч (настаўнік – Людміла Мечыславаўна Раманцэвіч) і выпускніца сярэдняй школы №3 горада Бярозаўкі Карына Маляўская (настаўнік – Любоў Станіславаўна Урбановіч).

Вось што гавораць самі рабяты.

Антон Насовіч: “У першую чаргу я дзякую свайму класнаму кіраўніку, настаўніцы беларускай мовы Людміле Мечыславаўне Раманцэвіч. Яна прывіла любоў да беларускай мовы, дала трывалыя веды не толькі мне, але і ўсім маім аднакласнікам. Дарэчы, наколькі я ведаю, двое з іх атрымалі па выніках цэнтралізаванага тэсціравання па гэтым прадмеце больш за 90 балаў.

У маіх планах – звязаць свой лёс с тэхнічнай прафесіяй. Буду паступаць у БНТУ, аднак веданне беларускай мовы спатрэбіцца мне ў жыцці, бо жыву ў Беларусі”.

Карына Маляўская: “Вынікамі задаволена. На рэпетыцыйным тэсціраванні набірала толькі больш за 90 балаў, а ў час асноўнага прыклала ўсе намаганні і атрымала 100 балаў. Загадзя планавала здаваць ЦТ па беларускай мове, таму ўзмоцнена рыхтавалася. Дзякую за дапамогу мне ў гэтым не толькі Любові Станіславаўне Урбановіч, але і Наталлі Уладзіміраўне Кушаль.

Беларуская мова блізкая і родная мне. Яна прыемная, меладычная. Я вельмі паважаю культуру і традыцыі беларускага народа. Дарэчы, пазнаць іх мне ў пэўнай ступені дапамагло тое, што зусім маленькай дзяўчынкай прыйшла займацца ва ўзорны ансамбль танца “Крышталікі”, стала ўдзельніцай студыі эстраднай песні “Арт-войс” пры Бярозаўскім Доме культуры. У рэпертуары гэтых калектываў заўсёды было шмат беларускіх твораў”.


Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться