Годны працяг. Мікалай, Валерый і Саша Дзікевічы

17 Февраля 2020 1257

Імя Мікалая Мікалаевіча Дзікевіча добра вядомае на Лідчыне. Старэйшы краязнаўца, аўтар кніг і проста асоба ў шэрагу выбітных прадстаўнікоў краю ў летапісе Лідчыны. Ён і ёсць той самы летапісец! Яму належаць маштабныя даследаванні па гісторыі наваколля вёсак Сялец, Ганчары, Дзітрыкі Лідскага раёна.

Але зараз – аб іншым. Аб тым, што працяг гэтага чалавека атрымаўся таксама вельмі годны. І хаця сын і ўнучка Мікалая Мікалаевіча жывуць у Маскве, але заяўляюць аб сабе – прозвішча Дзікевіч, распаўсюджанае на Лідчыне, гучыць на прасторах Расіі, а адгалоскі даходзяць нават да Лідчыны. Так, сын Валерый скончыў МГІМА, вучыўся ў Велікабрытаніі, займаў высокія і адказныя пасады, зараз – выкладчык Інстытута грамадскіх навук Расійскай акадэміі народнай гаспадаркі і дзяржаўнай службы. Лаўрэат прэміі «Лепшыя пёры Расіі» (2002 г.), медыя- і PR-менеджэр, палітолаг, журналіст і рэдактар. Яго дачка, унучка Мікалая Мікалаевіча, – Аляксандра Дзікевіч вучыцца на факультэце гуманітарных і сацыяльных навук РУДН (Расійскі ўніверсітэт дружбы народаў), паралельна займаецца танцамі. І менавіта ў танцах у поўнай меры раскрыла свой талент.

Саша Дзікевіч (крайняя злева)

Нядаўна ў рэдакцыю “Лідскай газеты” былі перададзены дыпломы Сашы Дзікевіч – за перамогу ў шматлікіх прэстыжных танцавальных конкурсах. Адзін з іх – з пазнакай “за ўклад у развіццё сучаснай танцавальнай культуры Расіі”. Зараз Аляксандра прафесійны майстар танцавальнага мастацтва, дае ўласныя майстар-класы і з’яўляецца ўдзельніцай вядомых танцавальных каманд “Short Sleepers” і “Zacher Cake”. Спадзяёмся, што мы яшчэ пачуем пра яе, а можа і пабачым – напрыклад, у шоу “Танцы” на ТНТ, у ліку лепшых танцораў Расіі. І вядома ж, будзем ганарыцца, што яна мае беларускія, да таго ж нашы лідскія, карані.

Саша Дзікевіч (на першым плане справа) і яе каманда.

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться