Птушыны «татэм» Лідскага раёна: якім ён будзе? Давайце выбіраць разам

16 Мая 2017 2230

Аб тым, што па ініцыятыве грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» Лідскі раён, як, зрэшты, і іншыя раёны нашай краіны,  выбірае птушку-сімвал, мы ўжо пісалі ў красавіку. Нагадаем, што лідчанам прапанавалася на працягу месяца ўносіць свае ідэі і думкі наконт крылатага татэма. Званкі ў рэдакцыю паступалі, але дадатковых варыянтаў не было: чытачы хвалілі саму ідэю ініцыятывы і згаджаліся з ужо прапанаваным спісам. У яго ўваходзіла сем кандыдатаў на атрыманне статусу сімвала Лідскага раёна: цецярук, сокал-кабец, зёлка, рачная крачка, балотны лунь, белая чапля і дрозд-рабіннік – усе гэтыя віды акрамя таго, што жывуць на тэрыторыі раёна, яшчэ і з'яўляюцца значнымі ў нацыянальным і нават міжнародным маштабе. А значыць – прывабнымі для фотааматараў, турыстаў.

Але да фінішнай прамой некаторыя кандыдаты ўсё ж не дайшлі (адна з прычын – іх “забралі" іншыя раёны краіны), таму да выніковага галасавання дапушчаны только тры прэтэндэнты на ганаровае званне сімвала Лідскага раёна:  цецярук, белая чапля і дрозд-рабіннік. Выбар за вамі! Зрабіць яго вы можаце да 26 мая па тэлефоне 526674, у сацыяльных сетках “Лідскай газеты” “Аднакласнікі” і “ВКонтакте”, а таксама ў каментарыях да гэтага артыкула. 

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться