Сёння горад Бярозаўка – імяніннік!

21 Сентября 2019 3199

На гасціннай беларускай зямлі існуе шмат вельмі прыгожых населеных пунктаў. Асаблівае месца сярод іх займае Бярозаўка. Гарадок пабудаваны ў маляўнічым месцы: велічная рака Нёман, бярозавыя гаі і сасновы лес... І сёння ён стаў яшчэ прыгажэй і ўтульней. У гонар Дня горада быў дадзены старт святочным мерапрыемствам . Але аб усім па парадку.

Задоўга да пачатку свята цэнтр горада змяніўся. Доўгай лінейкай выцягнуліся гандлёвыя шэрагі. Прадаўцы зазывалі: "Тавар выбірайце, затым купляйце і з намі адпачываць працягвайце!" У парку, упадабаным месцы адпачынку мам з дзецьмі, размясціліся гульнёвыя і спартыўныя пляцоўкі, дзе кожны мог праявіць свае творчыя здольнасці, знаходлівасць, кемлівасць. А потым набыць сувенір, наведаўшы выставу-продаж работ рамеснікаў і майстроў народнай творчасці.

Старт урачыстай цырымоніі ўзнагароджання і святочнаму канцэрту быў дадзены ў чатыры гадзіны. Каб павіншаваць мясцовых жыхароў з радаснай падзеяй, у горад над Нёманам прыехалі ганаровыя госці: старшыня Лідскага раённага Савета дэпутатаў, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Інэса Белуш, намеснік старшыні Лідскага раённага выканаўчага камітэта, старшыня Лідскай раённай арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь" Віктар Пранюк, выконваючы абавязкі дырэктара Лідскага гарадскога ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Сяргей Сіневіч і многія іншыя.

Заўсёды рада сустрэчы з жыхарамі ўтульнага, гасціннага гарадка старшыня Лідскага раённага Савета дэпутатаў, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Інэса Белуш:

– Горад Бярозаўка – горад майстроў, пра які ведаюць не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі. Больш за сто гадоў менавіта на гэтай зямлі вырабляюць унікальныя творы са шкла. І гэта робіцца ні адным пакаленнем людзей. Хацелася, каб гэта майстэрства захоўвалася і перадавалася ў пакаленнях. Не ўсё проста. Але складаныя часы заўсёды былі. Хочацца казаць не толькі аб майстэрстве работнікаў шклозавода, але і тым, наколькі таленавітыя бярозаўчане. Большасць калектываў, якія выступаюць на гэтай сцэне, маюць звання «заслужанага» ці «народнага». Сам горад вельмі чысты і ўтульны і гэта таксама дзякуючы працы жыхароў горада.

Ганаровай граматай Лідскага раённага выканаўчага камітэта Інэса Белуш узнагародзіла неаднаразовых пераможцаў конкурсу “Лепшая аграсядзіба ў Беларусі” ў розных намінацыях, гаспадароў аграсядзібы "Над Нёманам" Аксану і Валерыя Салькоўскіх, намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце ДУА "Сярэдняя школа № 2 г. Бярозаўкі" Наталлю Талачку, загадчыцу магазіна № 11 УКП магазін № 1 "Дом гандлю" Антаніну Гаўрыленкаву, старшага майстра жыллёва-эксплуатацыйнай службы № 5 Лідскага ГУП ЖКГ Барыса Русакевіча, намесніка дырэктара па вучэбна-вытворчай рабоце УА "Нёманскі дзяржаўны прафесійны ліцэй" Алену Германовіч. А таксама спецыялістаў і работнікаў ААТ "Шклозавод "Нёман": засыпшчыка шахты Фёдара Дзяковіча, шліфоўшчыка шкла і шклавырабаў Сняжану Пархомчык, выдзімальшчыка шклавырабаў Паўла Луню. Падзячным лістом старшыні Лідскага раённага выканаўчага камітэта – педагога дадатковай адукацыі ДУА "Цэнтр дзіцячай творчасці г. Бярозаўкі", кіраўніка ўзорнага ансамбля танца "Рытмы планеты" Людмілу Шарыч, кухара Бярозаўскай гарадской бальніцы Галіну Мінько, рабочага па комплексным абслугоўванні будынкаў і збудаванняў Бярозаўскага гарадскога выканаўчага камітэта Віктара Рудзяка, выдзімальшчыка шклавырабаў ААТ "Шклозавод "Нёман" Дзмітрыя Сяўніцкага.

За шматгадовую добрасумленную працу, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці горада і правядзенні ідэалагічнай работы сярод насельніцтва Ганаровымі граматамі і падзячнымі лістамі Лідскага раённага Савета дэпутатаў Інэса Генадзьеўна ўзнагародзіла вахцёра гаспадарча-абслугоўваючага персаналу Бярозаўскай гарадской бальніцы Дзмітрыя Есіса (Дзмітрый Дзмітрыевіч праявіў ініцыятыву і сваімі сіламі аднавіў мемарыяльную дошку, усталяваную ў гонар загінуўшых воінаў-інтэрнацыяналістаў, якая знаходзіцца на тэрыторыі ўстановы адукацыі "Сярэдняя школа № 2 г. Бярозаўкі"), Тамару Карполь (пры непасрэдным удзеле якой жыхары дома № 26 па вуліцы Навагрудскай зрабілі рамонт пад'ездаў і добраўпарадкавалі тэрыторыю каля дома), інспектара па асноўнай дзейнасці аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму ДУ «Лідскі раённы тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» Вольгу Свораб, дэпутата Бярозаўскага гарадскога Савета дэпутатаў па Гагарынскай выбарчай акрузе № 1 Вольгу Зайко, майстра змены Таццяну Захаранкаву і вядучага спецыяліста пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ААТ "Шклозавод "Нёман" Святлану Талачку.

У гонар свята горада шматдзетным сем'ям і работнікам прадпрыемства таксама былі ўручаны падарункі і ганаровыя граматы ад шклозавода «Нёман». За актыўны ўдзел у грамадскім жыцці горада і правядзенні ідэалагічнай работы сярод насельніцтва сертыфікаты ад Лідскай раённай арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь" атрымалі Сяргей Ігнатчык, Ірына Матылевіч, Антон Купрашэвіч. Ушаноўвалі ў гэты дзень людзей шаноўнага ўзросту. Найстарэйшаму жыхару Бярозаўкі – Любові Рыгораўне Чылек – у гэтым годзе споўнілася 98 гадоў.

Народная мудрасць гаворыць: "Кожны дом суседзямі трымаецца". А горад, канешне, гараджанамі. Бярозаўка з кожным днём становіцца ўсё прыгажэй і чысцей, і ў гэтым велізарная заслуга работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі, якіх таксама ўшаноўвалі на свяце.

Са сцэны гучалі не толькі цёплыя словы віншаванняў, але і шчырая музыка. У гэты дзень яе было асабліва шмат дзякуючы яркім нумарам заслужанага народнага вакальна-інструментальнага ансамбля Рэспублікі Беларусь “Шкляры”, ансамбля беларускай музыкі і песні “Прымамонцы”, Нацыянальнага акадэмічнага хору Рэспублікі Беларусь імя Генадзя Цітовіча, дзіцячых творчых калектываў горада, народнай мужчынскай вакальнай групы “Кронан”.

Было відавочна адно: у гэты асаблівы восеньскі дзень гораду Бярозаўцы і яго жыхарам гаварылася як ніколі шмат цёплых слоў пажаданняў. Рэдакцыя "Лідскай газеты" далучаецца да кожнага з іх.




























































Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться