У Бярозаўцы завяршаюцца работы па добраўпарадкаванні часткі гарадскога парку па вуліцы Карзюка, жамчужынай якога з’яўляецца возера

11 Июля 2019 2104
Вельмі хутка ў Бярозаўцы будуць завершаны работы па добраўпарадкаванні часткі гарадскога парку па вуліцы Карзюка, жамчужынай якога з’яўляецца возера. Яно размяшчаецца па правым баку ад уезду ў горад. Адразу за вадаёмам – двухпавярховыя дамы. І можна ўявіць, якой прыгажосці краявіды ў хуткім часе адкрыюцца  мясцовым  жыхарам.

Зайздросціць не варта: возера, яго пляжы будуць даступнымі для ўсіх – гэта месца стане камфортным для адпачынку кожнага, хто пажадае тут правесці свой вольны час. Але гэта ў будучым. А пакуль тут ідзе напружаная работа, якой заняты спецыялісты ДП “Дзятлаўскае ПМС” і ААТ “Будаўніча-мантажны трэст № 19”. Ход работ на дадзеным аб’екце не пакідае без увагі старшыня Лідскага райвыканкама Міхаіл Карповіч – у тым ліку і з гэтай мэтай кіраўнік раёна часта наведвае Бярозаўку. 

На першым этапе добраўпарадкавання парку ў горадзе над Нёманам была праведзена расчыстка возера, пабудаваны водаадводны калектар, праведзена выдаленне аб’ектаў расліннага свету. 

Падчас рабочай сустрэчы. Ідзе вырашэнне важных пытанняў.

– Сваю частку работ мы ўжо практычна завяршылі, – тлумачыць галоўны інжынер Дзятлаўскага ПМС Дзмітрый Мазоль. – Давядзём да канца добраўпарадкаванне вадаёмаў, канчаткова ўмацуем адкосы – і ўжо ў бліжэйшыя дні пакінем гэты аб’ект.

Калі работнікі прадпрыемства меліярацыйных сістэм мяркуюць хутка развітацца з Бярозаўкай, то ў лідскіх будаўнікоў спраў яшчэ хапае. 

– Зараз мы займаемся добраўпарадкаваннем тратуарных дарожак вакол возера, будуем аўтамабільную паркоўку на трыццаць два месцы, пірс АСВОД, – тлумачыць майстар будтрэста №19 Андрэй Бадзяк. 

Дарэчы, і мосцік (раней тут быў астравок) паміж двума азёрамі таксама з’явіцца. Чакаецца, што ён будзе несці не толькі функцыянальную нагрузку, але і эстэтычную – менавіта тут маладыя пары, ды і проста жадаючыя змогуць праводзіць фотасесіі. 

Плануецца, што да канца месяца асноўныя работы па добраўпарадкаванні возера і прылягаючай да яго тэрыторыі завершацца.

– Задача нялёгкая, – гаворыць Андрэй Бадзяк, – але мы будзем вельмі старацца яе выканаць.
Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться