Куды пайсці вучыцца? Усе ўстановы сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі Гродзенчшыны – у адным даведніку

18 Апреля 2019 601

Чалавек, які валодае інфармацыяй, валодае светам. Асабліва актуальная гэта ісціна зараз, і асабліва – для моладзі. Тых, хто стаіць перад адказным выбарам жыццёвага шляху, хто вось-вось пераступіць парог школы назаўсёды. Куды накіраваць свае памкненні, якую прафесію выбраць і самае галоўнае, дзе ёй навучацца?

Добры памочнік у гэтым – даведнік “Абітурыент-2019”, выдадзены рэдакцыяй газеты “Гродзенская праўда”. Унікальнасць выдання ў тым, што ў ім сабраны самыя актуальныя на 2019 год звесткі аб навучальных установах сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі Гродзенскай вобласці. Акрамя парадку прыёму, даведнік дае інфармацыю аб існуючых і новых, адкрытых згодна з запатрабаваннямі часу, спецыяльнасцях. Ёсць звесткі аб неабходных іспытах на ЦТ, тэрмінах, у тым ліку скарочаных, і формах навучання. Адрасы, нумары тэлефонаў і фотапрэзентацыі навучальных устаноў.

Новы даведнік прэзентаваў у Лідзе начальнік упраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама Аляксандр Сонгін падчас семінару з кіраўнікамі і спецыялістамі навучальных устаноў. У бліжэйшы час даведнікі будуць перададзены ва ўсе школы Лідскага раёна. Патрапяць яны і ў рукі мэтавай аўдыторыі – дзевяці- і адзінаццацікласнікаў.

Першымі даведнік “Абітурыент-2019” пагарталі і знайшлі многа цікавай інфармацыі класны кіраўнік 11 класса СШ №4 Рыта Мечаславаўна Хрышчановіч і навучэнка гэтага ж класа Юлія Камінская. У гэтым класе амаль усе навучэнцы ўжо вызначыліся з выбарам будучай прафесіі. Але некаторыя вагаюцца, якую навучальную ўстанову выбраць. Таму новы даведнік “Абітурыент-2019” – добрая падказка, якая, бясспрэчна, стане запатрабаванай як у выпускнікоў, так і ў іх бацькоў.

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться