Напярэдадні прафесійнага свята – Дня будаўнікоў – у Лідзе ўзнагародзілі лепшых прадстаўнікоў галіны (фота)

10 Августа 2018 594

8Узнагароды за шматгадовую плённую працу і дасягненне высокіх паказчыкаў у галіне напярэдадні свайго прафесійнага свята атрымалі больш за 30 лепшых работнікаў будіндустрыі раёна.

Ганаровую грамату Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь уручылі вытворцу работ будаўніча-мантажнага трэста № 19 Сяргею Абраменка, Падзячнымі лістамі Міністэрства былі адзначаны фармоўшчык вырабаў і канструкцый Святаслаў Найдзен і цясляр Мікалай Цярэшчанкаў, якія працуюць у гэтай жа арганізацыі. Падчас урачыстага ўзнагароджання лепшых работнікаў будіндустрыі таксама былі ўручаны Ганаровыя граматы і Падзячныя лісты Саюза будаўнікоў нашай краіны, Гродзенскага аблвыканкама, Лідскага райвыканкама, абласнога і раённага Саветаў дэпутатаў, абласнога камітэта прафсаюзаў, абласной і раённай арганізацый Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. Двое прадстаўнікоў галіны – муляр будаўніча-мантажнага трэста № 19 Андрэй Жукоўскі і намеснік дырэктара па будаўніцтве гэтай жа арганізацыі Сяргей Станкевіч – атрымалі нагрудныя знакі Саюза будаўнікоў Рэспублікі Беларусь “За заслугі ў будаўніцтве”.

– Сёння вам даводзіцца працаваць не ў самых простых умовах, – віншуючы са святам і жадаючы поспехаў, падкрэсліў старшыня Лідскага райвыканкама Міхаіл Карповіч. – Але вы годна спраўляецеся з цяжкасцямі. Усе будаўнічыя арганізацыі рэгіёна загружаныя працай: будаўнікі працуюць на ўзвядзенні атамнай электрастанцыі каля Астраўца, абласных і сталічных аб'ектах, актыўна вядзецца таксама абнаўленне тэрыторыі Лідчыны. Гэта і траса М6, і ўзвядзенне новых шматкватэрных жылых дамоў, і завяршэнне рэканструкцыі вуліцы Свярдлова – усяго не пералічыць. А колькі планаў яшчэ наперадзе! Без вас, без вашых рук жыццё проста спыніцца.

3

4

5

6

Сёння ў будаўнічай галіне Лідскага раёна працуюць каля пяці тысяч чалавек.

7

12

13

7

7

7

7

7

8

1718

15

19

19

19

19

1718

19

19

19

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться