На ўсе 100!.. У Лідзе сёння ўрачыста ўручылі стабальныя сертыфікаты па выніках ЦТ (фота)

10 Июля 2018 2699

сто Трынаццаць, а дакладней дванаццаць плюс адзін стабальны сертыфікат – з такой інтрыгай сёлета праходзіла цырымонія ўзнагароджання абітурыентаў, якія здалі цэнтралізаванае тэсціраванне па вучэбных прадметах з найвышэйшым паказчыкам – сто балаў. Насамрэч, з інтрыгай усё проста: сертыфікаты атрымалі дванаццаць абітурыентаў і адзін выкладчык (так-так, і выкладчыкі калі-нікалі правяраюць свае веды, не для паступлення ў вну, а для сябе). Гэта прадстаўнікі Лідскага, Іўеўскага, Дзятлаўскага і Воранаўскага раёнаў. Сярод іх лідчан – амаль палова.

Абітурыентаў віншавалі намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі Лідскага райвыканкама Вольга Тарасюк, а таксама спецыяліст рэгіянальнага цэнтра тэсціравання і прафарыентацыі моладзі ГрДУ імя Я. Купалы Вольга Афоніна і намеснік дырэктара Лідскага каледжа, на базе якога непасрэдна і праходзіць ЦТ, Наталля Мікша. У зале сабраліся абітурыенты, іх бацькі і педагогі.

1

4

– З перамогай! – віншавала ўчарашніх выпускнікоў, а заўтрашніх студэнтаў Вольга Зігмундаўна. – Адзінаццаць год вы да гэтага ішлі, імгненных вынікаў не бывае. У вас усё атрымалася, і мы за вас рады.

Не сакрэт, Лідчына – традыцыйны лідар па колькасці стабальных сертыфікатаў сярод рэгіёнаў Гродзеншчыны. Не стаў выключэннем і бягучы год. Пяць сертыфікатаў – у абітурыентаў і адзін у выкладчыка!

Сто балаў па прадметах атрымалі адразу тры выпускнікі гімназіі №1 г. Ліды: Вераніка Парфенчык, Маргарыта Чухлей і Крысціна Нявера.

26

Вераніка Парфенчык набрала 100 балаў па рускай мове. Дзяўчынка скончыла гімназію з залатым медалём, вучылася на адны дзясяткі. “Не карысталася паслугамі рэпетытараў, проста старанна вучылася. І яшчэ, – прызнаецца лідчанка, – праходзіла ўсе этапы рэпетыцыйнага тэсціравання, што раю ўсім выпускнікам. Вядома ж, мой вынік стаў магчымы дзякуючы педагогу Алене Антонаўне Сяліцкай. Яна праводзіла не толькі асноўныя заняткі, але і факультатыўныя”. Дарэчы, Вераніка выдатна здала тэсты не толькі па рускай мове, але і па грамадазнаўству, набраўшы 98 балаў, і англійскай мове, дзе ў яе 95 балаў. Збіраецца паступаць на факультэт міжнародных адносін БДУ і рэалізаваць сябе ў юрыдычнай сферы.

27

Сто балаў па рускай мове набрала яшчэ адна гімназістка, вучаніца Алены Сяліцкай – Крысціна Нявера. “З такой падрыхтоўкай, якую давала нам Алена Антонаўна, іначай проста нельга было, – прызнаецца дзяўчына. – Нашыя агульныя намаганні не прайшлі марна”.

28

Выпускніца гімназіі №1 Маргарыта Чухлей набрала сто балаў на тэсціраванні па англійскай мове. Яе памкненні таксама накіраваны ў галоўны універсітэт краіны – БДУ.

29

Радаслава Мішурава скончыла СШ №1. Сваю прафесію яна абрала ўжо два гады таму і вырашыла звязаць яе з англійскай мовай. Гэта яе любімы прадмет у школе, па ім яна найбольш старанна рыхтавалася. Як вынік –100 балаў. На пытанне, ці цяжкімі былі іспыты, дзяўчына адзначае:

– ЦТ адпавядала школьнай праграме. Два гады я шчыльна рыхтавалася і, дзякуючы граматнаму кіраўніцтву свайго педагога, Ірыны Пятроўы Васілевіч, змагла атрымаць такі вынік. Галоўнае – веды, стараннасць і крыху вязення.

25

Андрэй Шамрэй, выпускнік СШ №16, здаў на 100 балаў ЦТ па матэматыцы і збіраецца паступаць у БДУІР на спецыяльнасць “аўтаматызацыя сістэм апрацоўкі інфармацыі”.

– Тэст быў не вельмі складаны, хаця апошнія два заданні аказаліся цяжкаватыя, – прызнаецца Андрэй. – Рыхтаваўся з дзясятага класа. Мне вельмі дапамагла ў гэтым настаўніца Ганна Іванаўна Юрчык.

8

Ганна Іванаўна была побач і падчас цырымоніі ўзнагароджання свайго вучня, шчыра радуючыся яго выніку: “Здольны, старанны хлопец, пераможца раённага этапу алімпіяды па матэматыцы. Я вельмі рада, што такія вучні, як Андрэй, у нашай школе ёсць”.

Стабальны сертыфікат атрымаў і педагог, настаўнік Крупаўскай СШ Аляксандр Кандраценя, які не проста праверыў свае веды, але і паказаў, даказаў свой прафесіяналізм, прадэманстрыраваўшы абсалютныя веды па грамадазнаўству. Ён здаў яшчэ два тэсты, па геаграфіі і гісторыі Беларусі, і абодва з высокімі паказчыкамі: 96 і 98 балаў. Дарэчы, яшчэ адзін цікавы факт з біяграфіі педагога: некалькі год таму Аляксандр Мікалаевіч быў удзельнкіам інтэлектуальнай гульні “Хто хоча стаць мільянерам” на тэлеканале АНТ.

– Трэніроўка механічнай памяці, веды – гэта адно, а здольнасць  думаць, разважаць і разумець – іншае. І тое, і другое аднолькава важныя, і не толькі на ЦТ, – лічыць педагог. І думкі яго, як ніколі і як нідзе, актуальныя. Ужо праз некалькі дзён некаторыя сённяшнія паспяховыя абітурыенты і ўжо амаль студэнты павязуць свае сертыфікаты ў ВНУ. Наперадзе ў кожнага гады вучобы.

 29

29

29

29

29

29

29

29

29

29

29

29

29

29

29

29

29

29

29

29

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться