«Бел-Пласт Інтэрнэшнл» будуе дарогу

05 Июля 2018 700

Бел-пластЗ мая гэтага года вядзецца будаўніцтва пад’езда да вытворчай тэрыторыі СТАА «Бел-Пласт Інтэрнэшнл». Агульная плошча ўчастка – з устройваннем гасцявой паркоўкі, вымашчанай пліткай пешаходнай дарожкі з абодвух бакоў праезджай часткі, еўраагароджай 3D і вонкавым асвятленнем – складае 2990 квадратных метраў. Згодна з праектам работ, таксама будзе арганізавана аўтаматычная сістэма кантролю кіравання доступу на прадпрыемства з аўтаматычным шлагбаўмам для рэгулявання транспартнага патоку праз прахадную.

Наогул, добрая пад’язная дарога да прадпрыемства была патрэбна даўно. Каб нарэшце зрушыць гэту праблему, СТАА «Бел-Пласт Інтэрнэшнл» пад кіраўніцтвам Анатоля Вялікіна вырашыла пабудаваць яе за кошт уласных сродкаў. І хоць дарога ў першую чаргу патрэбна самому прадпрыемству, будуецца яна для ўсіх, у тым ліку – для жыхароў размешчаных побач дамоў, гараджан.

Калі аб’ект увядзецца ў строй, работнікам прадпрыемства не трэба будзе хадзіць і ездзіць кружнымі шляхамі. Добраўпарадкаваная дарога ад канцавога прыпынку «адзінкі», з праспекта Перамогі прывядзе проста да прахадной СТАА «Бел-Пласт Інтэрнэшнл».

У цяперашні час актыўна вядуцца будаўнічыя работы: ужо ўстаноўлены бардзюры, пракладзены пешаходныя дарожкі. Завяршыць будоўлю плануецца гэтым летам.

Дарэчы, СТАА «Бел-Пласт Інтэрнэшнл» і раней не скупілася на добрыя справы. У 2014 годзе за кошт уласных сродкаў арганізацыі была пракладзена водаправодная сетка працягласцю 600 метраў для патрэб прадпрыемства і жыхароў размешчаных побач вёсак і бязвыплатна перададзена на баланс Лідскага ГУП ЖКГ.

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться