Танцавалі, спявалі, гаварылі адзін аднаму толькі добрыя словы... Так у населеным пункце Гуды Лідскага раёна адзначылі свята аграгарадка (фота)

27 Мая 2018 2666

8Жыхары і госці гэтага цудоўнага мястэчка сустрэліся разам, каб  адзначыць свята працы, сяброўства і кахання. Шчырыя сэрцы, багатыя, пявучыя і шчодрыя душы аднавяскоўцаў з’ядналіся. Настрой зрання добры, надвор’е як па заказе.

– Месца, дзе чалавек нарадзiўся, – гэта тое, што застаецца з чалавекам назаўжды, – віншаваў гасцей старшыня Крупаўскага сельскага Савета Руслан Мельнiк. – Колькі б гадоў ні прайшло, дзе б мы ні былі, а Бацькаўшчына –- гэта незабыўная казка, куды хочацца вяртацца зноў і зноў.

Але нават у “казкі” ёсць розныя часы. Не кожнаму вядома, што гісторыя Гудаў пачала свой адлік з другой паловы 19 стагоддзя. У Першую сусветную вайну, з верасня 1915 года, вёска была акупавана германскiмi войскамi. З красавiка 1919 года – польскiмi. У лiпенi 1920-га вызвалена Чырвонай Армiяй. У 1921-1939 гадах вёска, як і ўся Заходняя Беларусь, была ў складзе Польшчы. У 1939 годзе адносiлася да Баранавiцкай вобласцi, а ўжо праз год увайшла ў склад Лiдскага раёна. Тут быў арганізаваны калгас iмя Сталiна, потым калгас «Радзiма». А ў 1969 годзе населены пункт стаў цэнтрам саўгаса «Лiдскi». Дарэчы, менавіта сельгаспрадпрыемства, адміністрацыйны будынак якога сёння размяшчаецца ў Дворышчы, выступіла галоўным спонсарам свята. Узначальвае саўгас мясцовы жыхар Уладзiслаў Iрчыц. Павіншаваць сваiх землякоў, а таксама ветэранаў працы, якія доўгія гады працавалі ў сельскай гаспадарцы, укладвалі душу і талент у любімую справу, Уладзіслаў Браніслававіч прыйшоў таксама.

У гэты дзень словы ўдзячнасці гучалі ў адрас старэйшай жыхаркі Гудаў Лiлiі Васiльеўны Букланавай з вулiцы Лясной. Прымалі вiншаваннi старажылы Аляксандра Палейчык, Тэрэса Астравух, Марыя Нямера, Янiна Лапко. Не забылі  і пра маладое пакаленне аграгарадкоўцаў. Не сакрэт, што ў сучаснай вёсцы ўжо нячаста сустрэнеш шматдзетную сям'ю. А ў Гудах такіх, дарэчы, некалькі. Па трое дзяцей у сем’ях Смагур, Пецеравых, Дамброўскiх, Граблеўскiх, Юнда, чацвёра – у Савуцiных.

-- Хочацца павiншаваць Вiталiя i Марыю Лянга, у якiх 29 студзеня нарадзiўся трэцi хлопчык, -- адзначыла Вольга Бальцэвіч. – Іх сям’я таксама стала шматдзетнай. На cённяшнi дзень Яўгенiй -- самы маленькi жыхар аграгарадка Гуды.

Добрыя, спагадлівыя, добразычлівыя жыхары Гудаў весяліліся на славу. У гэты святочны дзень было шмат музыкі і песняў. Для іх выступалі калектывы мастацкай самадзейнасці – народны хор ветэранаў Палаца культуры горада Ліды “Майскія зоры”, народны сямейны ансамбль Парфенчыкаў «Мы з вёскi-калыскi» Бердаўскага культурна-дасугавага цэнтра, народны ансамбль народнай музыкi «Гудскi гармонiк».

– Усе землякі да адзінага – працавітыя, сумленныя, адказныя, -- зазначыў мясцовы жыхар Леанід Малец. – Цяпло сваіх рук, клопат яны аддаюць зямліцы, якую абрабляюць. І на падворках парадак, і у хатах. А яшчэ суседзі заўсёды дапамогуць адзін аднаму. Нашы людзі  – наш гонар і капітал, які шануем, беражом.

Мовай лічбаў

Сёння ў аграгарадку Гуды пражывае 556 жыхароў. 7 гаспадарак “прапісаны” па вулiцы Гудскай, 74 гаспадаркi – па вулiцы Цэнтральнай, 17 – па вулiцы Маладзёжнай, 12 – па Сасновай, 18 – па Навасельскай і 24 гаспадаркi па вуліцы Паўднёвай. Самая вялікая – Лясная з 81 гаспадаркай. Свой цяперашні статус аграгарадка Гуды атрымалі ў 2008 годзе.

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться